Здарэнні66

Пад Асіповічамі згарэў адзіны ў Беларусі прытулак для птушак. Загінула 400 індыкоў, бусел і лунь

Пажар адбыўся сёння, 27 сакавіка, каля 5 гадзін раніцы. Гаспадыня прытулку Жанна Сашчанка расказвае, што сярод ночы пачулі трэск, у іх у доме выбіла лічыльнікі.

Выбеглі на двор і ўбачылі, што ў вальерах, дзе птушкі, шугае полымя.

«Птушкі былі напужаныя, гвалт, піск, мы вымушаныя былі адкрыць вальеры, праз гэта збеглі 2 страусы. Але бусла, луня і 400 індыкоў уратаваць не ўдалося. Яны згарэлі».

Што стала прычынай пажару, невядома. «Я не ведаю, — працягвае Жанна. — Магчыма, праводка, а магчыма, падпал». Сітуацыя ў прытулку зараз катастрафічная.

«Нам няма чым карміць птушак, якія выжылі, але абгарэлі. Няма сродкаў адбудаваць вальеры, птушак забралі ў дом. І 2 страусы амаль пры смерці. Не ведаем, ці ўдасца іх выратаваць. Яны спужаліся і біліся аб агароджу. Разадралі крылы і тулава да мяса. Зараз літаральна сцякаюць крывёй. Таму мы будзем удзячныя за любую дапамогу».

Прытулак для птушак і звяроў пачаў сваё існаванне выпадкова. Аляксандр, Жанна і Ратмір — звычайная сям'я з Беларусі. Першым іх гадаванцам стаў грак з аб'явы, затым з'явіліся яшчэ 30 птушак, якія маюць патрэбу ў доглядзе. Цяпер гэтыя людзі не ўяўляюць жыцця без дапамогі сваім падапечным, але, на жаль, пакуль яны не спраўляюцца з гэтай задачай у адзіночку.

Звязацца з прытулкам можна па Viber: +375296684731

Рэквізіты: 4255 2003 0132 0099 «Беларусбанк», тэрмін дзеяння карты 04/21

Атрымальнік — Сталяроў Аляксандр Пятровіч

УНП атрымальніка — 700189758

Прызначэнне плацяжа: «Падарунак»

Хто вырашыў, што птушка без крыла не павінна жыць? Як сямейная пара з-пад Асіповічаў ратуе буслоў, лебедзяў ды соў

Каментары6

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты12

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты12

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць