Культура44

У выдавецтве ЕГУ выйшла хрэстаматыя па гісторыі Беларусі найноўшага часу

У яе ўвайшлі дакументы ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г да падзей, зусім блізкіх па часе. Апошні дакумент, прыкладам, датаваны сакавіком 2006 года.

Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта выпусціла яшчэ адну хрэстаматыю па гісторыі Беларусі, зборнік «Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах i матэрыялах» (складальнік — кандыдат гістарычных навук Юрый Бачышча, навуковы рэдактар — Алесь Смалянчук).

Першая хрэстаматыя з гэтай серыі «Гiсторыя Беларусi канца XVIII — пачатку XX ст. у дакументах i матэрыялах» пабачыла свет у лютым 2007 г.

У пяць раздзелаў, што апісваюць асноўныя этапы гісторыі беларускага народу, увайшлі дакументы ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г да падзей, зусім блізкіх па часе. Апошні дакумент, прыкладам, датаваны сакавіком 2006 года.

Аўтар-складальнік зазначае, што дакументы для хрэстаматыі браліся з розных крыніц, але акцэнт рабіўся на ўвядзенне ў кантэкст малавядомых дакументаў і матэрыялаў.

Ю. Бачышча пры падрыхтоўцы карыстаўся не толькі беларускімі архівамі, але і архівамі Літвы.

Сярод іншага, цытуецца галоўная газета беларускіх эмігрантаў «Беларус» (Нью‑Ёрк), а таксама «Гутаркі», што падпольна саматугам выдаваў у 1970‑ыя Мікола Ермаловіч.

Прэс‑служба ЕГУ зазначае, што ў Вільні кнігу можна набыць у асістэнта універсітэта ў адміністрацыйным корпусе ЕГУ (вул. Тауро, 12, 2-гі паверх) і ў бібліятэцы ЕГУ (вул. Валакупю, 5, 1 паверх, аўд. 114), а таксама ў віленскай краме «Академічная кніга».

Наконт набыцця кнігі ў іншых краінах просяць звяртацца на [email protected].

Каментары4

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ3

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю2

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot1

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ3

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць