Усяго патроху11

Квіткі на атракцыёны ў мінскіх парках можна будзе купіць у інтэрнэце

Атракцыёны ў мінскіх парках імя Горкага і Чалюскінцаў абсталявалі плацежна-прапускной сістэмай з відэаназіраннем. З пачаткам сезону 24 красавіка мінчукі і госці сталіцы атрымаюць магчымасць купляць квіткі ў інтэрнэце, паведаміў БелТА галоўны інжынер УП «Мінскзеленбуд» Уладзімір Бабіўскі.

Праход на каруселі будзе арганізаваны праз турнікеты са счытвальнымі прыладамі. Разам з чэкамі наведвальнікі атрымаюць разавыя квіткі з QR-кодам або пластыкавую картку з перспектывай шматразовага выкарыстання (папаўнення), розныя абанементы на канкрэтны пералік атракцыёнаў.

«Праграмна-апаратны комплекс дасць магчымасць таксама ўкараніць продажу праз інтэрнэт. Набыць квіток у першы раз можна будзе ўсяго за тры, а пасля за адзін клік. На электронную пошту прыйдзе QR-код, і чалавек, паднясучы экран тэлефона да сканару турнікета, зможа атрымаць паслугу», - растлумачыў Уладзімір Бабіўскі.

Атракцыёны пачнуць працаваць 24 красавіка. 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку5

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку5

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць