Кіраўнік фракцыі Блока Пятра Парашэнкі (БПП) у Вярхоўнай Радзе Артур Герасімаў падзяліўся сваім меркаваннем аб прычынах паразы Пятра Парашэнкі на выбарах
«Мы дакладна разумеем, што адна з ключавых памылак — у інфармацыйнай стратэгіі, бо мы не змаглі данесці да людзей усю значнасць тых дасягненняў, якія былі атрыманы Украінай як дзяржавай на працягу гэтых 5 гадоў», — заявіў ён.
Герасімаў распавёў, што на пасяджэнні БПП было вырашана зрабіць Парашэнку лідарам палітычнай сілы. Па выніках парламенцкіх выбараў будуць зроблены высновы, і партыю чакаюць вялікія кадравыя перамены.
Каментары