Свет44

Трамп: Яны прыгожа падалі ў акіян, нібы матылькі, што ляцяць насустрач сваёй гібелі

Прэзідэнт ЗША паэтычна пракаментаваў апошнія падзеі вакол Ірана.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

ЗША і Іран абмяняліся ўдарамі — Іран атакаваў караблі ў Армузскім праліве, а ЗША — наземную інфраструктуру. Трамп пракаментаваў сітуацыю.

«Тры амерыканскія эсмінцы сусветнага класа паспяхова прайшлі праз Армузскі праліў, нягледзячы на атаку. Ніводны з караблёў не атрымаў пашкоджанняў, тады як іранскія сілы, што нападалі, панеслі сур’ёзныя страты. Яны былі цалкам знішчаныя разам з мноствам малых катэраў, якімі Іран цяпер спрабуе замяніць свой фактычна абезгалоўлены флот. Гэтыя судны хутка і эфектыўна пайшлі на дно.

Па нашых эсмінцах былі выпушчаныя ракеты, аднак усе яны былі лёгка перахопленыя. Гэтак жа былі знішчаныя і дроны — іх спальвалі проста ў паветры. Яны прыгожа падалі ў акіян, нібы матылькі, што ляцяць насустрач сваёй гібелі.

Любая нармальная краіна дазволіла б гэтым эсмінцам бесперашкодна прайсці, але Іран — ненармальная краіна. Ёю кіруюць фанатыкі, і, калі б у іх з’явілася магчымасць ужыць ядзерную зброю, яны зрабілі б гэта без ваганняў. Але такой магчымасці ў іх ніколі не будзе. І гэтак жа, як мы нанеслі ім удар сёння, у будучыні мы адкажам яшчэ больш жорстка і значна больш разбуральна, калі яны не падпішуць пагадненне неадкладна», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Каментары4

  • Жвір
    08.05.2026
    А Трамп паэт ! Гэта ж зусім іншая справа...
    Ён і наіўны, як паэт. Як можна спадзявацца на дамову з фанатыкамі ? Яны не вагаючыся наплююць на любую дамову, таксама, як і без ніякіх ваганьняў (у чым Трамп ня мае сумневаў) выкарыстаюць яз... Напалягаць на падпісаньне дамовы зь цяперашнімі верхаводамі Ірана ня мае ніякага сэнсу. Трэба рыхтаваць зброю й войска, планаваць наземную ваенную аперацыю й дзейнічаць не марнуючы часу.
  • піяніст сідараў
    08.05.2026
    Жвір , ён не паэт і не наіўны, ён проста псіхічна хворы пенсіянер, які праз дэменцыю не памятае што казаў 5 хвілін таму і колькі разоў ён ужо бліскуча перамог. Ён мабыць і сам шкадуе што ўвязаўся ў аванцюру вайсковага злачынцы нетаньяху, які разшукваецца міжнародным крымінальным судом у Гаазе за сваю дзейнасць.

    Фанатыкі гэта тыя хто моляцца на хворага дзядулю, гэтыя адбітыя на галаву свошнікі, якім абы пазабіваць каго-небудзь, і чым болей маштаб сво тым лепей! Даеш наземную аперацыю! А дабраахвотнікам слабо паехаць за свайго куміра? У штурмавы атрад?

    Што тычыцца дагавораздатнасці, тут таксама міма - гэта трумп парушыў ядзерную здзелку і выйшаў з яе ў першы тэрмін. Гэта ЗША і ізраіль карысталіся перамовамі каб наносіць удары па Іране ў 2024 і 2025. Гэта ізраіль наносіў удары па Лівану падчас перамір’я (адна з бліскуча скончаных войнаў, нагадаю), пазабіваўшы сотні простых жыхароў за 10 хвілін. Гэта трумп забіў на ўсе дамовы і спрабуе кінуць Украіну, руйнуе НАТА і сімпатызуе ворагам накшталт лукі і ху”ла.

    І гэты крыважэрны мага свошнік, адэпт сведкаў святога дональда, які піша лухту пад кожным высерам свайго куміра, яшчэ меў нахабства пытацца, ці ў сваім я розуме…
  • Жвір
    08.05.2026
    піяніст сідараў, ну, ёсьць у Вас крыху зерня. Аднак, чаму вы рашылі, што вар'ят, у часы прасьвятленьня, ня можа быць паэтам ? Ён можа шмат чаго ў сабе ўтойваць насамрэч, што ня кожны здатны ўгледзець. :))

    Што да вашага "Гэта ЗША і ізраіль карысталіся перамовамі каб наносіць удары па Іране ў 2024 і 2025", дык адразу пытаньне, а што за перамовы, у чым і навошта, што ж такое здарылася, каб яны спатрэбіліся, і каму ? Можа зьнізойдзеце паразважаць пра падзеі ад іх пачатку, у кастрычніку 2023-га, а не зь сярэдзіны, скуль Вам лацьвей пыліць глузды ?

    А на пытаньне, ці паеду я ў штурмавы атрад, я адкажу асабіста прэзыдэнту Трампу, калі ён мяне запросіць у той атрад, а не нейкаму, ніпрышый-ніпрысьцябай Сідарву. :)

Цяпер чытаюць

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх20

«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра ваенныя страты21

У Расіі гарыць адзін з найбуйнейшых НПЗ12

У сям’і Цепляковых, дзе дачка-вундэркінд у 9 гадоў паступіла ва ўніверсітэт, нарадзілася дзясятае дзіця. Яму далі незвычайнае імя12

ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance7

Пекла можа выглядаць зусім не так, як мы думаем. Пра новы раман Югасі Каляды4

Чаму нашы адбіткі пальцаў унікальныя? І што яшчэ можа нас ідэнтыфікаваць1

Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?

Назвалі самыя страшныя фільмы жахаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць