Усяго патроху11

Ніколь Кідман расказала, чаму пераехала ў глыбінку, і прызналася, што не кантактуе з усыноўленымі дзецьмі

Ніколь Кідман, актрыса, спявачка і прадзюсарка, стала гераіняй вокладкі амерыканскага часопіса Vanity Fair. Яе інтэрв'ю і фотасесія з'явяцца ў майскім нумары.

Для фотасесіі стылісты выбралі чорную сукенку Prada з блакітнымі кветкамі і ўпрыгажэнні ад Tiffany & Co.

Ніколь Кідман распавяла журналістам выдання, што аддае перавагу жыццю далей ад Галівуду па-за здымачнага працэсу. У яе ёсць дом недалёка ад Нэшвіла, сталіцы штата Тэнэсі, дзе яна праводзіць час разам з мужам Кітам Урбанам і дзецьмі: дзесяцігадовай Сандэй Роўз і васьмігадовай Фэйт Маргарэт. Пад Нэшвіл актрыса пераехала трынаццаць гадоў таму, пасля таго як выйшла замуж за музыканта Кіта Урбана. Тут зорцы прасцей застацца незаўважнай і весці нармальнае жыццё.

Актрыса распавяла аб выхаванні дзяўчынак: Кідман прытрымліваецца строгіх правілаў, яна забараняе ім карыстацца тэлефонам і заводзіць акаўнты ў сацыяльных сетках. Дзеці ўвесь час чымсьці занятыя, займаюцца музыкай і здымаюць відэа. Аднак ні Кідман, ні яе муж не настойваюць на тым, каб дочкі пайшлі па іх слядах.

— Не думаю, што дзяцей можна ў нешта сілком ўцягнуць. Можна толькі падштурхнуць, таму што матывацыя — сапраўды складаная рэч. Мяне ніхто не падштурхоўваў да таго, каб стаць актрысай. Хутчэй, наадварот, утрымлівалі ад гэтага.

Тым не менш Сандэй і Фэйт ўжо паспелі зняцца ў кіно разам з мамай. У чэрвені на экраны выйдзе другі сезон папулярнага драматычнага серыяла «Вялікая маленькая хлусня», зняты паводле рамана Ліяны Марыярці. За ролю жанчыны, якая пакутуе ад гвалту з боку мужа, Ніколь Кідман атрымала прэмію «Залаты глобус» у намінацыі «Найлепшая актрыса міні-серыяла ці тэлевізійнага фільма». Дзеці і муж актрысы з'явяцца ў адным з эпізодаў.

Таксама актрыса распавяла пра дзяцей, якіх яна ўсынавіла падчас шлюбу з Томам Крузам: яны ўжо выраслі і жывуць самастойна — Конар займаецца музыкай у Маямі, а дачка Бэла пераехала ў Англію. Яны маюць мала зносін з Ніколь.

Таксама Кідман выказалася пра ўзрост актрысы ў сучаснай індустрыі кіно:

— Больш у актрыс няма пэўнага тэрміну «прыдатнасці», як гэта было раней. Трэба ўвесь час развівацца, бо мы нават жывем даўжэй, чым раней, калі нам пашанцуе, вядома. Таму я стараюся ўжываць сваю творчую энергію і не спыняцца.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць