Грамадства5151

Ярмошына: На якой падставе публікуюць здымак майго дома? — ФОТА дома Ярмошынай

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына абурылася тым, што на старонках СМІ з'яўляецца здымак яе дома ў Драздах — элітным квартале Мінска, дзе жыве лукашэнкаўская наменклатура.

«Цікава, з якой пісьмовай згоды партал Tut.by публікуе на сваіх старонках здымкі хат, кветнікі чыноўнікаў і гэтак далей. Як, уласна, і мой дом, які трапляе ў матэрыялы, якія вельмі чытаюць. На якіх падставах? Калі мы іх [журналістаў] будзем кантраляваць за гэта?», — цытуюць Naviny.by Ярмошыну.

Чытайце: Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Дом Ярмошынай у Драздах.

Лідзія Ярмошына атрымала зямлю на Ціхім завулку ў канцы 2007 года. Яна не набывала ўчастак па рынкавым кошце.

У пачатку 2010 года яна дабудавала свой катэдж.

«Ну, па-першае, я прадала кватэру, — тлумачыла яна паходжанне сродкаў на будаўніцтва катэджа ў Драздах у інтэрв'ю «Еўрарадыё». — Па-другое, у мяне былі пэўныя зберажэнні. А па-трэцяе, я пазычыла ў сваіх вельмі заможных сябровак. Гэта прыватныя натарыусы ў горадзе Калінінградзе. Абышлося мне будаўніцтва прыблізна ў 300 тысяч умоўных адзінак».

Насамрэч, з кватэрай у раёне вуліцы Альшэўскага Ярмошына развіталася толькі ў канцы 2010 года. Пакуль пасля Плошчы­-2010 сотні дэманстрантаў чакалі Новы год у камерах следчых ізалятараў, Лідзія Ярмошына прадавала сваю трохпакаёўку за $89 тысяч.

***

Лідзія Ярмошына

Нарадзілася 29 студзеня 1953 у Слуцку. Скончыла юрыдычны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). У 1975—­1987 працавала юрыскансультантам у Калінінградзе і Бабруйску. У 1987-­-1988 — памочнік пракурора Кастрычніцкага раёна Калінінграда. У 1988—­1996 — кіраўнік юрыдычнай службы Бабруйскага гарвыканкама. У 1992—1996 — сябра ЦВК, з 1996 — старшыня ЦВК.

Чытайце:

Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай

Ярмошына: «Пасля вайны мой бацька ваяваў з «бендэраўцамі» на Львоўшчыне»

Ярмошына: Я лічу сябе рускім чалавекам

Памёр сын Лідзіі Ярмошынай

Каментары51

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды8

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе12

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды28

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць