Грамадства

Раманчук: АГП мае дастатковы патэнцыял, каб стаць партыяй улады

Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзяннскай партыі Яраслаў Раманчук, калі казаў пра задачы партыі ў сучасных умовах, ня выключыў таго, што ўжо неўзабаве АГП можа стаць партыяй… улады.

Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзяннскай партыі Яраслаў Раманчук, калі казаў пра задачы партыі ў сучасных умовах, ня выключыў таго, што ўжо неўзабаве АГП можа стаць партыяй… улады.

«Калі ўжо кіраўніцтва Беларусі паставіла пытаньне пра неабходнасьць фармаваньня партыі ўлады, то АГП бачыць у сабе патэнцыял і гатовая прэзэнтаваць краіне дакумэнты (заўв. – Праграму) і бачаньне, каб такой партыяй стаць,» – заявіў Раманчук.

Ён станоўча ацаніў той факт, што ўлада ўвогуле пачала гаворку на гэтую тэму. А напярэдадні няпростай эканамічнай сытуацыі, на думку палітыка, ня варта было б падзяляць партыі на «свае» і «апазыцыйныя».

«Я думаю, што само ўсьведамленьне таго, што такая партыя патрэбная – гэта ўжо добра само па сабе. А паколькі нам пагражае даволі вялікае эканамічнае ўзрушэньне ў выглядзе высокіх коштаў на газ і нафту, то ў гэтай сытуацыі будзе не да таго, каб падзяляць партыі ды экспэртаў на «свае» ды «чужыя», апазыцыйныя і ўладныя. Тады трэба будзе нарэшце прыйсьці да абсалютна зразумелага і прымальнага ў цывілізаваным сьвеце прынцыпу: ты – прафэсіянал, ты – адэкватны сытуацыі, прапануеш добрыя ўзважаныя рашэньні,» – патлумачыў Раманчук.

Ён адцеміў, што ў краіне дастатковая колькасьць чыноўнікаў, якія «захраснулі ў эпосе глыбокага маразматычнага марксызму», і якім «варта проста чым хутчэй сысьці» са сваіх пасадаў.

«Гэтае ачышчэньне патрэбнае, найперш, уладзе, і мы можам дапамагчы замяніць тыя кадры, якія відовочна завялі краіну ў тупік,» – перакананы намесьнік старшыні АГП.

АФН

Каментары

Цяпер чытаюць

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр1

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў перайменаваць возера Антарыа4

Выйшаў з гатэля і знік. У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць беларуса3

Былая жонка Паўла Харланчука прызналася, што ў яе ўнутры «ўсё яшчэ пустата»18

НАСА заплаціла стартапу $30 мільёнаў, каб уратаваць тэлескоп Swift. Цяпер апарат, які дваццаць гадоў назіраў за гібеллю зорак, сам згарыць у атмасферы1

«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай14

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр1

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць