Грамадства

«Фінляндызацыя» Беларусі

Польскі публіцыст Леапольд Унгер на старонках «Gazety Wyborczej» прапанаваў канцэпцыю «фінляндызацыі» Беларусі. На ўзор Фінляндыі, якая належала заходняму сьвету, але мела вельмі блізкія стасункі з СССР, мелася б быць уладкаванай і Беларусь – як нэйтральная краіна між Расеяй і Эўразьвязам.

Польскі публіцыст Леапольд Унгер на старонках «Gazety Wyborczej» прапанаваў канцэпцыю «фінляндызацыі» Беларусі. На ўзор Фінляндыі, якая належала заходняму сьвету, але мела вельмі блізкія стасункі з СССР, мелася б быць уладкаванай і Беларусь – як нэйтральная краіна між Расеяй і Эўразьвязам.

Пра гэтую канцэпцыю карэспандэнт «НН» распытаў у яе аўтара падчас менскай канфэрэнцыі, прысьвечанай 100-годзьдзю Ежы Гедройца: Л.Унгер быў паплечнікам легендарнага рэдактара парыскага штомесячніка «Kultura».

«НН»: Што азначае тэрмін «фінляндызацыя»?

Л.У.: «Фінляндызацыю» па-свойму разумелі палякі, вугорцы, чэхі. Гэта быў прыгожы тэрмін, які, аднак, вельмі дапамагаў тады жыць. З гледзішча Польшчы нельга было чакаць перамогі над камунізмам у 50-х ці ў 60-х гадох. Але Фінляндыя падавалася раем на Зямлі. І так і было!

Падобнай да таго падавалася Хэльсынская дамова. Зь першага погляду, яна ўяўлялася вельмі кепскім дакумэнтам, бо абвяшчала непарушнасьць межаў, усталяваных пасьля вайны. Але потым была трэцяя частка гэтай дамовы, дзе гаварылася аб правах чалавека. І дакумэнт быў адразу прыняты, ён адыграў вялікую ролю.

«НН»: А што значыў бы лёзунг «фінляндызацыі» для цяперашняй Беларусі?

Л.У.: Прагрэс у замежнай палітыцы, рух да дэмакратыі і пільнаваньне ўласных стратэгічных інтарэсаў.

«НН»: А што меўся б рабіць у гэтым кірунку Эўразьвяз?

Л.У.: Дапамагаць! Лёзунг далейшай барацьбы за дэмакратыю – гэта пастаянны лёзунг, ён дапамагае жыць.

Адной з прапановаў «Kultury» было тое, каб людзі ачольвалі разнастайныя ініцыятывы. Так выйшла, што было ня вельмі многа людзей, якія мелі адвагу на гэта. «Kultura» рыхтавала праграму, якой мае быць Польшча. Маглі быць розныя варыяцыі, але была агульная кампазыцыя!

Гутарыў АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр1

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў перайменаваць возера Антарыа4

Выйшаў з гатэля і знік. У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць беларуса3

Былая жонка Паўла Харланчука прызналася, што ў яе ўнутры «ўсё яшчэ пустата»18

НАСА заплаціла стартапу $30 мільёнаў, каб уратаваць тэлескоп Swift. Цяпер апарат, які дваццаць гадоў назіраў за гібеллю зорак, сам згарыць у атмасферы1

«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай14

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр1

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць