У аўторак на Еўрапейскіх гульнях беларусы заваявалі тры медалі, прычым усе — залатыя

БелТА
Велагонку выйграў Васіль Кірыенка, таксама дзве найвышэйшыя ўзнагароды заваявалі батутысты.
Спачатку Ганна Ганчарова і Марыя Махарынская ў сінхронных скачках, а затым алімпійскі чэмпіён Улад Ганчароў у індывідуальных скачках.
Усяго ў беларусаў на Еўрапейскіх гульнях 41 узнагарода: 14 залатых, 9 сярэбраных і 18 бронзавых.
Наперадзе Расія — 53 (24+13+16), за намі Грузія — 20 (6+5+9).
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары