Ежа1818

У меню жодзінскага кафэ з'явіліся бургеры з незвычайнымі назвамі — «Ленінскі» і «Вісарыёнаўскі»

Жодзінскае кафэ вулічнай ежы «Белыя крылы» запусціла незвычайную піяр-акцыю. Цяпер гараджане могуць замовіць у іх дастаўку бургераў «Піянерскі», «Кастрычніцкі», «Першамайскі», «Ленінскі», «Таварыш Востры» і — самая дарагая пазіцыя — «Вісарыёнаўскі».

Для кафэ з беларускамоўнай назвай, буслом на лагатыпе і арнаментам на кубачках ход нечаканы.

— Ну вось вырашылі так. А вам падабаецца? — з усмешкай каментуе савецкія назвы адміністратар кафэ.

Цікавімся, чаму бургер «Вісарыёнаўскі» не назвалі «сталінскім» — па аналогіі з «Ленінскім».

— Бо ён не Сталінскі. Калі б мы хацелі назваць так, мы б зрабілі. Мы палічылі, што гэта не спадабаецца кліентам.

НН: А «Вісарыёнаўскі» — гэта ў гонар каго тады?

— А гэта так, проста імя.

Адміністратар кажа: іх мэтай было хайпануць.

— Мы не хацелі рабіць прапаганду Савецкага Саюзу і камуністычнага ладу, тым больш у 21-м стагоддзі. Наадварот. Нармальны чалавек зразумее такія назвы. Думаю, большасць сучасных людзей ставіцца да гэтага з гумарам. А той, хто хоча бачыць негатыў, паўсюль яго знойдзе.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму29

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мядзелам нарэшце прадалі вінзавод з 200‑гадовай гісторыяй

Рыжанкоў не паляцеў на Раду міру, бо яму не далі візу21

Рыжанкоў замест паездкі ў Вашынгтон пайшоў на літаратурную вечарыну ў Мінску3

Такаеў прапанаваў Радзе міру заснаваць прэмію імя Трампа12

Адпускаць Наталлю Левую ў Гомель адправіўся намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч

Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома3

Статкевіч месяц знаходзіўся ў рэанімацыі пасля інсульту3

Трамп сабраў з удзельнікаў Рады міру 7 мільярдаў даляраў на патрэбы Газы10

У Беларусі па трывозе падымалі ў паветра знішчальнік для збіцця неапазнанага аб'екта3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму29

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць