Свет33

Зяленскі: Украіна не прыме ультыматумаў ад Расіі

Украіна гатовая абмяркоўваць кампрамісы са Злучанымі Штатамі і іншымі партнёрамі, але не прыме ультыматумаў ад Расіі. Пра гэта заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Kyodo.

Фота: Ebrahim Noroozi / AP

«Мы гатовыя да рэальных кампрамісаў. Але не да кампрамісаў цаной нашай незалежнасці і суверэнітэту. Мы гатовыя казаць пра кампрамісы са Злучанымі Штатамі», — сказаў ён.

Ён падкрэсліў гатоўнасць абмяркоўваць спыненне баёў па прынцыпе «стаім там, дзе стаім» і назваў гэта «вялікім кампрамісам».

Прэзідэнт Украіны раней ужо казаў, што прынцып «стаім, дзе стаім» Кіеў лічыць самай справядлівай і надзейнай базавай мадэллю для спынення агню. З ягоных слоў, «такі кампрамісны, на іх погляд, варыянт», прапануюць менавіта ЗША.

Каментары3

  • М
    20.02.2026
    Трамп якраз спачатку і выступаў за формулу "спыненьне ваенных дзеянняў" - "пачатак перамоваў". Але потым, як заўсёды, адмовіўся ад сваіх словаў.
  • Filipp
    20.02.2026
    "Прэзідэнт Украіны раней ужо казаў, што прынцып «стаім, дзе стаім» Кіеў лічыць самай справядлівай і надзейнай базавай мадэллю для спынення агню. З ягоных слоў, «такі кампрамісны, на іх погляд, варыянт», прапануюць менавіта ЗША."©
    А ЗША ведае, што менавіта такую мадэль яны прапануюць?
  • Спадар
    20.02.2026
    Тааак трымаць!Слава Украіне!!! раБсіяне...ідуць ўслед свайму караблю.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць