Грамадства

Леанід Тараненка: «Я не прыхільнік змаганьня з нацыянальнай сымболікай»

Свой 50-ці гадовы юбілей адзначае адзін з самых вядомых і тытуляваных беларускіх спартоўцаў, рэкардсмэн сьвету і Алімпійскіх гульняў цяжкаатлет Леанід Тараненка. Ён шматразовы чэмпіён сьвету, чэмпіён XXII Алімпійскіх гульняў у Маскве, срэбны прызёр XXV Алімпіяды ў Барсэлёне. Уладальнік 19 рэкордаў. За штуршок у 266 кіляграмаў (па суме двухбор’я – 475 кіляграмаў) занесены ў «Кнігу рэкордаў Гінэсу», і ўжо 17 гадоў гэты рэкорд ніхто ня можа палепшыць. Пасьля завяршэньня спартовай кар’еры паспрабаваўшы сябе ў ролі трэнэра, зараз спадар Тараненка ўзначальвае грамадзкае аб’яднаньне беларускіх асілкаў, пад эгідай якога праходзяць шматлікія турніры імя самога сябе.

(Карэспандэнт: ) «Раскажаце, як зьбіраецеся адзначаць дзень нараджэньня?»

(Тараненка: ) «Сёньня, шчыра кажучы, па справах ад’яжджаю ў Маскву. Таму ўсе адзначэньні перанёс на пятніцу. Зьбяромся з сябрамі, вып’ем па сотцы без усялякага там шыкаваньня. А сёньня звычайны працоўны дзень, трэба ехаць у камандзіроўку».

(Карэспандэнт: ) «Скажыце, калі ласка, наколькі Вас цікавіць спорт, не зьвязаны з цяжкай атлетыкай? Прыкладам, футбольны чэмпіянат сьвету, што праходзіць у Нямеччыне?»

(Тараненка: ) «Ну, як?.. Вельмі цікавіць, паколькі я футбол люблю. Я не такі ўжо фанат, але прыгожы футбол вельмі люблю. І ўвогуле гэта сьвята для аматараў футболу. Мне падабаецца, як гуляюць французы. Бразылія – гэта ўвогуле супэркаманда. Брытанцы і немцы гуляюць таксама годна, але гэта атлетычны футбол, таму мне падабаецца больш бразыльская каманда».

(Карэспандэнт: ) «Іншымі словамі, Вы, як і колішні трэнэр зборнай Беларусі Эдуард Малафееў, прыхільнік гэткага рамантычнага футболу?»

(Тараненка: ) «Так, бо як была мінулым разам зборная Францыі, дык там жа ўсе не мясцовыя, усе сабраныя з усяго сьвету. Але як згуляныя, якое майстэрства – люба-дорага паглядзець!».

(Карэспандэнт: ) «Многія ў гэтым зьвязку лічаць, што асобна ўзятая беларуская зборная не гатовая да такіх стартаў, перадусім маральна. А таму, маўляў, апрыёры баіцца супернікаў і ня можа мабілізавацца ў самы адказны момант. Ці справа ўсё ж у клясе?»

(Тараненка: ) «Пры чым тут маральны стан? Гэта ў савецкія часы выхоўвалі мараль, і здавалася, што людзі пасьля гэтага павінны перамагаць. Неабходна майстэрства, але менавіта майстэрства ў беларусаў проста адсутнічае».

(Карэспандэнт: ) «Стаўка на замежных спэцыялістаў, найперш, трэнэраў, у гэтым сэнсе апраўданая? Запытваю, сыходзячы ў тым ліку і з Вашага досьведу амаль 10-гадовай працы ў Індыі».

(Тараненка: ) «Ня важна адкуль, няхай хоць зь Месяца будзе трэнэр, але галоўнае, каб ён быў адмыслоўцам і мог бы псыхалягічна ўзьдзейнічаць на каманду. Каб яна ўрэшце запрацавала. Бо я ня веру, што ў нас людзі бяздарныя. Ёсьць жа таленты і ў лёгкай атлетыцы, і ў цяжкой, у барацьбе, боксе. Але чаму няма футболу, гандболу? У валейбол маглі б нядрэнна гуляць, каб крыху ўмовы былі лепшыя, увагі надавалі болей… Чалавечы фактар нібыта й прысутнічае, але, натуральна, ёсьць недапрацоўкі ў сэлекцыі, бо той жа футбол – гэта элітны від спорту. Таму, напэўна, трэба чужых запрашаць, каб выбіралі нетэндэцыйна і каб не атрымлівалася, што гуляем ў паддаўкі супраць сябе».

(Карэспандэнт: ) «Леанід Аркадзевіч, пасьля таго, як у 1995 годзе на ініцыяваным уладамі рэфэрэндуме фактычна была забароненая гістарычная сымболіка, вялікая колькасьць людзей працягвае лічыць бел-чырвона-белы сьцяг сваім нацыянальным сымбалем. На розначытаньні з разуменьнем «афіцыйнасьці» сьцяга сьведчаць і заўзятары, якія суправаджаюць розныя спартовыя каманды Беларусі падчас іх міжнародных выступаў. З вашага гледзішча, якія пачуцьці выклікаюць у гульцоў, трэнэраў колеравае рознаквецьце на трыбунах?»

(Тараненка: ) «Я думаю, што нікога гэта не ашаламляе. Усё ж мы ўжо нашмат больш разьняволеныя і свабодныя, чым тады, калі гэта жорстка каралася. Таму нікога гэта не засмучае, у кожнага сваё меркаваньне. Падабаецца бел-чырвона-белы – насі яго. Ёсьць афіцыйны, а ёсьць неафіцыйны. Можа, надыдуць іншыя часы, заўтра зноў усё памяняецца. У нас пакуль стабільнасьці такой няма. Пэўна, мы яшчэ ня сталі на рэйкі гэтай стабільнасьці».

(Карэспандэнт: ) «Іншымі словамі, вы не прыхільнік забароны нацыянальнай сымболікі?».

(Тараненка: ) «Я – не!»

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адпраўляе на Блізкі Усход 5 тысяч марскіх пехацінцаў6

На гарадскіх вадаёмах можна сустрэць качак-бабуль. І адрозніць іх вельмі лёгка

Трамп дапускае, што Пуцін «крыху» дапамагае Ірану1

Памада Марыі Калеснікавай і малакаадсос Марыны Ментусавай — топ экспанатаў з выставы пра змаганне беларусак24

Стала вядома, пад якім іменем цяпер жыве загадкавы мастак Бэнксі3

У Расіі аб'явілі замежнай агенткай праўнучку Хрушчова1

Куба наважылася на перамовы з Трампам1

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою32

У Рагачове дагэтуль не прыбралі навагоднюю ялінку ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць