Меркаванні2323

На смерць Арцёма Харашэя, 25-гадовага настаўніка з Вілейкі, які скончыў жыццё самагубствам

Я не бачыў яго і не чуў пра яго. І калі б не ягоная трагічная смерць, пэўна, ніколі не даведаўся б, што ў Вілейцы быў такі настаўнік — Арцём Харашэй.

З усіх каментароў, прысвечаных гэтай падзеі, якія я прачытаў на сайце «Нашай Нівы», вылучу адзін: «Вы можаце ўявіць у ЕС ці Канадзе, што настаўнік жыве ў інтэрнаце, як бежанец з ваюючых краін? Зарплаты настаўніка не хапае нават на арэнду жылля…». 

Цяпер задам пытанне тым, хто чытаў трылогію Аляксея Талстога «Блуканне па пакутах». Колькі пакояў было ў кватэры маладога піцерскага інжынера Івана Іванавіча Цялегіна?

Гэтае пытанне я любіў задаваць інжынерам і тэхнікам славутага колісь «Інтэграла», якія, нібы студэнты, туліліся ў невялікіх пакоях па чатыры і нават пяць чалавек у «абшчазе» на вуліцы Казінца.

А яшчэ я любіў задаваць такое пытанне: што купіў на свой першы заробак сормаўскі рабочы Павел Уласаў з аповесці Максіма Горкага «Маці»? І ці можа нешта такое і ў такой колькасці купіць на свой заробак савецкі інжынер, настаўнік, лекар?

«Буржуазія пазбавіла свяшчэннага арэолу ўсе роды дзейнасці, якія да гэтага часу лічыліся ганаровымі і на якія глядзелі з багавейлівым трымценнем. Лекара, юрыста, святара, паэта, чалавека навукі яна ператварыла ў сваіх платных наёмных работнікаў».

Чытаючы ў маладыя гады гэтыя словы, я міжволі экстрапаляваў іх на савецкую рэчаіснасць. Маркс і Энгельс і падумаць не маглі, што ў Расіі, прыкрываючыся іх імёнамі, да ўлады прыйдуць людзі, якія будуць працаваць не на ўзвышэнне, а на паніжэнне чалавека, што ў буржуазных Канадзе і Штатах, у Нямеччыне і Францыі будзе больш сацыялізму, чым у «першай краіне пераможнага сацыялізму». Лекар і юрыст, інжынер і настаўнік там не туляцца ў «абшчагах», не жывуць у вясковых хатах, дзе ні водаправоду, ні гарачай вады, ні каналізацыі. Там мігрантаў з Азіі і Афрыкі ў такіх умовах трымаць нельга.

А яшчэ я любіў цытаваць Леніна: «Народны настаўнік павінен быць у нас пастаўлены на такую вышыню, на якой ён ніколі не стаяў і не можа стаяць у буржуазным грамадстве… Да такога стану спраў мы павінны ісці сістэматычнай, няўхільнай, настойлівай працай і над яго духоўным уздымам, і над яго ўсебаковай падрыхтоўкай да яго сапраўды высокага звання і галоўнае, галоўнае і галоўнае — над уздымам яго матэрыяльнага становішча».

Вось пра гэтае «галоўнае, галоўнае і галоўнае» ўвесь час забывалі і забываюць тыя, хто называлі і, пэўна, як міністр Карпенка, яшчэ называюць сябе камуністамі-ленінцамі.

Настаўнік царскай гімназіі мог сабе дазволіць паездку ў Берлін ці Парыж. І нават народны настаўнік (настаўнік пачатковай школы) Андрэй Лабановіч у царскі час жыў непараўнальна лепш за многіх калег у суверэннай і «еўрапейскай» Беларусі: у яго было гарантаванае жыллё пры школе, а старожка бабка Мар’я за ім прыбірала, яму гатавала і, пэўна ж, мыла кашулі ды споднікі.

Звычайна ў рацыянальна пабудаванай сістэме дзейнічае такое правіла: я даю табе ўсё для твайго бязбеднага існавання, але патрабую ад цябе працы. У бальшавіцкай і постбальшавіцкай сістэме «еўрапейскай» Беларусі ўсё наадварот: я патрабую ад цябе працы, але не гарантую табе бязбеднага існавання. Не гарантаваўшы табе бязбеднага існавання, я патрабую ад цябе… Лепш не пералічваць, што цяпер патрабуюць ад настаўніка ды выкладчыка тэхнікума ці ВНУ.

Калі кажуць, што ў настаўніцкай прафесіі нізкі прэстыж, дык праблема не зводзіцца адно да матэрыяльнага становішча, пра якое пісаў Ленін. Праблема ў тым, што настаўнік бездапаможны перад сістэмай. Ён не можа паставіць вучню ацэнку, якая б адпавядала сапраўднаму ўзроўню яго ведаў, ён не можа даць яму заданне на лета, пакінуць на другі год… Ужо і студэнтаў у нас нельга пакідаць з «хвастамі» ды выключаць з ВНУ. Дармо, што яны не ходзяць на лекцыі і практычныя заняткі, не чытаюць у неаўдыторны час. Педагог бездапаможны перад няздарамі, гультаямі і нахабамі ды перад іх бацькамі. Мусячы выводзіць патрэбныя начальству балы, забяспечваючы патрэбныя начальству паказчыкі, педагог становіцца хлусам і пасмешышчам у вачах няздараў, гультаёў і нахабаў ды іх бацькоў. І ў пасмешышча, у вартага жалю чалавечка ён ператвараецца, калі змушаны хадзіць па дамах і кватэрах, выслухоўваць лаянку не заўсёды цвярозых бацькоў, складаць усякія паперкі.

Я не хацеў бы ўлазіць у палітыку, хацеў бы ўсё звесці да сацыяльных і маральных праблем. Але… Дакладна ведаю, што ў савецкі час настаўнікаў не любілі за прапаганду атэізму, асабліва тых двурушнікаў, хто таемна хрысціў дзяцей і нават не абыходзіўся без фарбаваных яек на Пасху. Не любілі за хлусню пра «самы перадавы на свеце лад», пра «самае шчаслівае жыццё», пра «самую перадавую навуку» і да г. д. Цяпер прапагандаваць атэізм ад педагогаў не патрабуюць, але многія з іх мусяць крывадушнічаць, хлусіць і апавядаць сваім вучням пра «беларускую мадэль», «сацыяльна арыентаваную дзяржаву», пра «мудрую палітыку»… не, не КПСС, а «ўсенароднавыбранага». А яшчэ мусяць сядзець у выбарчых камісіях і таксама крывадушнічаць і хлусіць. Але дэпалітызацыяй навучальных устаноў у нас і не пахне. Амаль усё як пры КПСС.

…Шкада, што Бацькаўшчыну, уцякаючы ад гэтай «мадэлі», тысячамі пакідаюць маладыя людзі.

Шкада, што некаторыя маладыя развітваюцца з гэтым няўтульным светам.

Мяккім пухам Табе зямля, Арцёме.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў26

У ААЭ аднаўляюць палёты з аэрапортаў

Міністр абароны ЗША запэўніў, што ў «бясконцую вайну» аперацыя супраць Ірана не ператворыцца3

Для беларускіх турыстаў, якія знаходзяцца на Блізкім Усходзе, выдалі інструкцыю3

Трамп расказаў, што для яго стала найбольшай неспадзяванкай пасля ўдараў па Іране4

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

У Тэгеране ў выніку ўдараў пацярпеў помнік з сусветнага спісу спадчыны ЮНЕСКА3

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць