Улада11

Лукашэнка загадаў вырашыць праблемы з Туркменістанам

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка выступае за нармалізацыю адносін з Туркменістанам. Аб гэтым ён заявіў сёння, прызначаючы новага пасла ў гэтай краіне Вячаслава Бяскостага, піша БелТА.

«З Туркменістанам у нас заўсёды былі бліскучыя, добрыя адносіны. І тыя праблемы, якія сёння існуюць (а яны існуюць і будуць існаваць заўсёды, з любымі дзяржавамі), - трэба сустрэцца са службовымі асобамі, якія займаліся там будаўніцтвам, перш за ўсё Гарлыкскага камбіната, трэба выходзіць з гэтай сітуацыі дастойна. Гэта ж нядобра, што мы з дружалюбным народам пачынаем у судах весці разборкі», - сказаў беларускі лідар.

«І потым, што добрага ў тым, што сёння гэты камбінат прастойвае. Даўно ўжо можна было здабываць калійную соль, прадаваць і атрымаць вялізныя даходы. Паўтара мільярда ў год яны лёгка могуць мець даходу. Рынак побач. Таму трэба з Мясніковічам перагаварыць - ён займаецца гэтай праблемай грунтоўна, перагаварыць з тымі, хто будаваў яго (Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат), удакладніць яшчэ раз, якія праблемы і як мы іх будзем вырашаць. Гэта асноўнае пытанне, якое ўстанаўлівае нармальныя адносіны. Думаю, гэтым трэба заняцца», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Было адзначана, што ў любым выпадку ніхто з іншых патэнцыяльных партнёраў не прапануе Туркменістану такіх умоў, як беларускі бок. «Думаю, проста трэба аднавіць гэту размову, не націскаючы адзін на аднаго. Калі ўжо не атрымаецца, тады будзем ісці адпаведным шляхам», - дадаў Прэзідэнт.

Ён пацікавіўся, наколькі Вячаслаў Бяскосты ведае Туркменістан і існуючую праблематыку. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей у сувязі з гэтым растлумачыў, што дыпламат курыраваў гэты напрамак на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення краін СНД у МЗС. Да гэтага ён працяглы час працаваў у Нігерыі, дзе таксама станоўча сябе зарэкамендаваў. «У самы цяжкі час практычна пачынаў і ствараў там аснову для нашага супрацоўніцтва, - расказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. - Спадзяёмся, што ён з дыпламатычным вопытам зможа ў Туркменістане выбудаваць работу ў патрэбным для нас напрамку»

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

Усе навіны →
Усе навіны

Ці вырасце камуналка, калі здаць кватэру «дармаеду»?

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе65

Апалоскванне рота можа прынесці больш шкоды, чым карысці

Парадокс крэатыўнасці: адкрыцці робяць маладыя, а развіваюць ужо існыя тэорыі — немаладыя

Мёртвы кіт, знойдзены каля ўзбярэжжа Даніі — сапраўды шматпакутны Цімі

Прапаведніка Франкліна Грэма звадзілі ў Мак.бай17

У Мінску на станцыі метро памерла жанчына

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа139

УСУ: Украінска-беларускую мяжу ператварылі ў непрыступную крэпасць ФОТЫ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць