Улада11

Літву непакоіць удзел Расіі ў будаўніцтве Астравецкай АЭС

«Нас непакоіць будаўніцтва Астравецкай АЭС. Гэта натуральна, бо беларуская атамная станцыя будзе знаходзіцца ўсяго ў 23 кіламетрах ад літоўскай мяжы. Тым больш, не вы будзеце будаваць гэтую АЭС, не вашы спецыялісты, не вашы рэактары будуць».

«Нас непакоіць будаўніцтва Астравецкай АЭС. Гэта натуральна, бо беларуская атамная станцыя будзе знаходзіцца ўсяго ў 23 кіламетрах ад літоўскай мяжы. Тым больш, не вы будзеце будаваць гэтую АЭС, не вашы спецыялісты, не вашы рэактары будуць. З кім нам размаўляць з «Росатамам», з спадаром Кіраенкам?
Гэта ўжо не пытанне двухбаковых беларуска‑літоўскіх дачыненняў. Дарэчы, Літва так і не атрымала афіцыйных папераў адносна будаўніцтва АЭС. Калі Літва прыняла рашэнне аб будаўніцтве так называемай Ігналіны‑2, то Беларусь была першай праінфармавана пра гэта», — заявіў у чацвер пасол Літвы Эдмінас Багдонас.

Што датычыць пытання зніжэння кошту візаў для паездак у Літву, то сп.Багдонас зазначыў, што гэтае пытанне залежыць ад Беларусі.

«Літва выступае найбольшым адвакатам Беларусі ў Брусэлі, але ніхто не зробіць за вас хатняе заданне. На сёння пасольства Літвы выдае штодня 400‑500 візаў, да ўвядзенне Шэнгену — 700‑800.
Чвэрць гэтых візаў даецца задарма. Гэта вялізная лічба. Каб атрымаць літоўцу гадавую беларускую візу трэба заплаціць блізу 170 еўра. Але хачу сказаць, што перасячэнне беларуска‑літоўскай мяжы пасля ўвядзення Шэнгену не зменшылася», — адзначыў дыпламат.

Літва яшчэ не мае афіцыйнай пазіцыі наконт увядзення «карты літоўца».
«Пытанне абмяркоўваецца, яно неадназначнае і дыскусійнае. У Літве ёсць два парламентары, якія прынялі «карту паляка». З юрыдычнага пункту гледжання гэта цяжкая праблема, бо яны прымалі прысягу Літве, але адначасова заяўляюць, што яны палякі», — зазначае пасол.

Каментары1

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць