У сталічным транспарце з'явіліся новыя талоны — з большай ступенню абароны
Для праезду ў наземным грамадскім транспарце сталіцы ўжо выкарыстоўваюцца новыя талоны, паведамілі «Мінск-Навінам» у «Мінсктрансе».
— Новыя талоны на наземны транспарт маюць бόльшую ступень абароны. Так, на белым полі вонкавага боку дадаткова нанесеныя некалькі жоўтых палосак. Колеравая гама змянілася нязначна, дызайн квіткоў застаўся ранейшым, — адзначыла галоўны эканаміст філіяла «Агенцтва Мінсктранс» Аксана Ніколенка. — Новыя талоны паступова заменяць квіткі старога ўзору па меры іх рэалізацыі. Кошт праезду не змяніўся: 60 і 75 капеек (аўтобус-экспрэс) пры куплі ў кіёсках і касах «Мінсктранса», «Белсаюздруку» і іншых арганізацый, 65 і 80 капеек адпаведна — у кіроўцы.
Яна таксама дадала, што ў сярэднім у сталіцы на працягу месяца прадаецца каля пяці мільёнаў праязных талонаў, але заказ на іх друк заўсёды ажыццяўляецца з вялікім запасам. Аднаразовымі квіткамі ў гарадскім наземным транспарце карыстаюцца каля 40% пасажыраў.


-
Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль
-
Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы
-
На месцы палеалітычнай стаянкі ў вёсцы Юравічы правялі фестываль пра мамантаў і першабытных людзей. Гісторыкі ацэньваюць яго скептычна
Каментары