Спорт

Б-Ч-Б

Матч чэмпіянату сьвету па футболе паміж зборнай Аргентыны ды камандай Кот-д’Івуару праходзіў у Гамбургу і, здавалася, меў далёкае дачыненьне да беларусаў. Але пільнае вока беларускага гледача мела шмат магчымасьцяў выцягнуць з кадраў рэпартажу БТ бел-чырвона-белы сьцяг.

Матч чэмпіянату сьвету па футболе паміж зборнай Аргентыны ды камандай Кот-д’Івуару праходзіў у Гамбургу і, здавалася, меў далёкае дачыненьне да беларусаў. Але пільнае вока беларускага гледача мела шмат магчымасьцяў выцягнуць з кадраў рэпартажу БТ бел-чырвона-белы сьцяг.

Ад самага пачатку трансьляцыі за правай брамай, якую ў першай палове гульні абараняў брамнік афрыканцаў, пастаянна лунаў бел-чырвона-белы сьцяг вялізнага памеру: сярод дзясяткаў аргентынскіх бела-блакітных штандараў палотнішча моцна выдзялялася. А калі ўлічыць, што аргентынская каманда была лідэрам на працягу ўсёй гульні і бальшыня атакаў накіроўвалася ў бок зборнай Кот-д’Івуару... Ужо праз паўгадзіны на самым вядомым менскім інтэрнэт-форуме зьявіліся фатаздымкі і пайшло абмеркаваньне. Усіх цікавіла, ці сапраўды мы бачылі беларускі нацыянальны сьцяг. Адказ прыйшоў хутка: тое палотнішча насамрэч ёсьць клюбным штандарам аргентынскае каманды «Рывэр Плэйт». Пасьля, праўда, былі посты (заўвагі на форуме) кшталту: «дробязь, але родныя колеры – заўжды прыемна», «як бы тое ні было, хочацца верыць, што гэта былі беларусы».

А вось адзін наведнік вынес кароткі і жорсткі вэрдыкт: «Параноікі!» І я зь ім у нечым згодны. Ці заўважаеце вы часам, як стомленае вока выхоплівае са штодзённае шэрасьці такое блізкае сэрцу бел-чырвона-белае спалучэньне? Маладзёны, як шалёныя, шукаюць у буціках кашулі, спадніцы ці іншую вопратку абавязкова з спалучэньнем Б-Ч-Б. Дзе б ні ўзьнікалі мілыя сэрцу колеры: ці на мантыі ўладыкі Філарэта, ці ў якасьці элемэнту дарожнага знаку, ці выпадковая чырвоная стужка на белым аркушы паперы – нашая сьвядомасьць «бачыць» у гэтым адно і тое ж.

Падчас апошняга наведваньня Ўкраіны я і мае сябры бесьперапынна на працягу амаль тыдня насілі годна наш сьцяг, перадавалі адно аднаму, размахвалі на кожным кроку. Украінцы дзівіліся: што за дзікія беларусы?! Так, ім цяжка зразумець, бо нават пры ўсіх нацыянальных праблемах, дэмакратычных недахопах жоўта-блакітны сьцяг ніхто не забараняў.

Напэўна, Госпад Бог паслаў нам цяперашняга кіраўніка дзяржавы, каб мы ўсьвядомілі, ШТО мы маем і за ШТО змагаемся. Але няма нічога вечнага пад сонцам... І каб вярнуць у Беларусь нацыянальную мову, герб і сьцяг, ня трэба тытанічных высілкаў. Каб ажыцьцявіць мару Купалы і Быкава, неабходна, каб наступны прэзыдэнт Беларусі проста размаўляў па-беларуску і любіў нацыянальную культуру. І ўсё зьменіцца за некалькі год ды зьменіцца так, што мы не пазнаем сваю Беларусь. І бел-чырвона-белы сьцяг стане звыклай рэччу ў нашым жыцьці, і коньнік вернецца на родныя палеткі, і беларуская мова загучыць паўсюль. Потым...

Мабыць, тады стане відавочна, хто сапраўды хварэў на параною.

Юрась Бусел

Каментары

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму32

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

«Закон павінен ісці сваёй дарогай». Карл III пракаментаваў арышт свайго брата2

Вольга Карач усур’ёз занялася кліматычнымі праблемамі36

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

Сёлета беларусаў ужо два разы ўкусілі кляшчы

Мужчына ўцягнуў ГУБАЗіК у сямейны канфлікт, спрабуючы пасадзіць маці свайго сына за «экстрэмізм»2

Пад Мядзелам нарэшце прадалі вінзавод з 200‑гадовай гісторыяй

Рыжанкоў не паляцеў на Раду міру, бо яму не далі візу21

Рыжанкоў замест паездкі ў Вашынгтон пайшоў на літаратурную вечарыну ў Мінску3

Такаеў прапанаваў Радзе міру заснаваць прэмію імя Трампа12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму32

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць