Здарэнні55

Віцябчук заплаціў варажбітцы 40 тысяч рублёў. І чакаў эфекту два гады

39-гадовы жыхар горада Віцебска знайшоў у сацыяльных сетках абвестку пра аказанне «магічных паслуг». Жыццё яго ішло так сабе, і мужчына звярнуўся па дапамогу па пазначаным у абвестцы нумары тэлефона.

З лютага па чэрвень 2017 года ён меўся пераводзіць грошы за «аказаныя паслугі». Усяго мужчына перавёў больш за 41 тысячы рублёў.

У кастрычніку гэтага года мужчына зразумеў, што яго падманулі, бо абяцанага эфекту «магічных паслуг» не адбылося. А затым звярнуўся ў міліцыю.

Віцебскім гарадскім аддзелам СК па гэтым факце распачата крымінальная справа па ч. 4 арт. 209. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымана 26-гадовая жыхарка Гомеля.

У следства ёсць падставы меркаваць, што фактаў супрацьпраўнай дзейнасці жанчыны можа быць больш. Следчыя звяртаюцца з просьбай да грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў жанчыны (на фота), паведаміць пра гэта па тэлефоне аператыўна-дзяжурнай службы УСК па Віцебскай вобласці 375-33-399-80-44 (кругласутачна).

Каментары5

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі17

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў запрасілі рабіць пусканаладку на першай турэцкай АЭС5

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму4

Беларусам сталі радзей выдаваць ДНЖ у ЕС. Хто, куды і навошта з'язджаў у 2025 годзе5

Пінскі суднабудаўнічы завод упершыню за доўгі час пабудаваў новае судна ВІДЭА5

Пасля перамогі АдГ скандальны кубак «Армія Расіі» выставілі на аўкцыён10

Эйфелева вежа прыпыніла працу пасля просьбы прыбраць жанчын-супрацоўніц падчас візіту рэлігійнай арганізацыі4

Некаторыя забудоўшчыкі рэзка паднялі цэны пасля запуску нашумелага крэдыту Беларусбанка1

«Не разумею, навошта гэта раблю». Беларусу ў Кітаі прыйшлося надзімаць заколатую свінню ручной помпай7

У Расіі затрымалі меркаванага нападніка на генерала стратэгічнай авіяцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі17

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць