Грамадства55

«Пагражалі адправіць у Астравец». Ці ёсць прымус да датэрміновага галасавання ў Гродне?

13 лістапада стала вядома пра прымусовае галасаванне ў медыцынскім каледжы. Куратарка пагражала занізіць бал, адправіць у Астравец ці перавесці ў групу да туркменаў. Прымушаюць галасаваць і людзей на дзяржаўнай працы, піша Hrodna.life.

— На участках 51-й акругі былі зафіксаваныя выпадкі прымусу да галасавання. На 12-м участку, дзе знаходзіцца інтэрнат медкаледжа, куратарка хадзіла па інтэрнаце, часам нават з міліцыянтам, і прымушала студэнтаў хадзіць і галасаваць датэрмінова. Яна пагражала тым, што можа занізіць ім бал пры размеркаванні. Пагражала пасля вучобы адправіць у Астравец. І яшчэ адзін варыянт запужвання — студэнта абяцалі перавесці ў «менш прэстыжную групу», дзе навучаюцца туркмены, — кажа Сяргей Верамеенка, каардынатар кампаніі «Права выбару» ў Гродне.

Фота: harodniaspring.org.

Пра гэта сведчылі самі студэнты. Маецца аўдыязапіс размовы. Нейкіх бонусаў ці выхадных за галасаванне ім не абяцалі — проста пагражалі.

Цягам амаль гадзіны прыйшло галасаваць 120 студэнтаў. Яны прыходзілі на ўчастак у хатніх тапках, шортах. Агульная колькасць выбаршчыкаў на участку — каля 2000. Назіральнікі плануюць накіраваць зварот у пракуратуру.

— На 11-м участку дзве выбаршчыцы скардзіліся на тое, што на працы іх літаральна гналі на выбарчы ўчастак. Яны пра гэта сказалі чальцам камісіі, але тыя на гэта ніяк не адрэагавалі. Ёсць відэадоказы іх сведчанняў, — кажа Сяргей.

Па ўсіх выпадках былі напісаны скаргі ва ўчастковую камісію. Ёсць парушэнні і на іншых участках. На ўчастку №9 да Сяргея груба ставіліся, шантажавалі, прымушалі рэгістравацца як назіральніка, хаця даверанай асобе кандыдата, якой з’яўляецца Сяргей, гэта не патрэбна, не аддавалі пасведчанне.

Ці ёсць прымусовае галасаванне ў ГрДУ імя Янкі Купалы? Там знаходзіцца выбарчы ўчастак №14. Як паведаміў назіральнік, за два дні прагаласавала 120 чалавек, з іх толькі прыблізна 20 — мясцовыя жыхары. Астатнія — іншагароднія студэнты, якія маюць рэгістрацыю па адрасе галоўнага корпуса ўніверсітэта. Наогул, на участку каля 1800 выбаршчыкаў, з іх каля 700 — студэнты.

— У першы дзень прыйшла студэнтка са словамі «Мне тут сказалі прагаласаваць…». Камісія адразу спытала: «А вы самі не хочаце?», — расказвае назіральнік.

Студэнты фізтэха, матфака і ФГКіТа сказалі, што размоваў і просьбаў пра датэрміновае галасаванне не было. Ёсць сведчанні, што прымушаюць галасаваць супрацоўнікаў універсітэта.

Члены камісіі тлумачаць высокую актыўнасць студэнтаў жаданнем праявіць грамадзянскую пазіцыю. А таксама тым, што знаходзячыся ва ўніверсітэце, зручней пайсці прагаласаваць, а на выхадныя можна паехаць дамоў. Таксама тлумачаць датэрміновае галасаванне тым, што 17 лістапада, у асноўны дзень выбараў, — Дзень студэнта. Тыя, хто галасуе ўпершыню, атрымліваюць календары ці блакноты ў падарунак. Таксама шмат увагі ад дзяржаўных СМІ з пытаннямі пра грамадзянскую пазіцыю. «Некаторыя некалькі хвілін стаяць перад плакатам з біяграфіямі кандыдатаў — відаць, бачаць іх упершыню».

— Я думаю, што прымусовае датэрміновае галасаванне робіцца для таго, каб забяспечыць яўку. Натуральна, што ў суботу ці нядзелю большасць людзей захоча адпачыць, схадзіць куды-небудзь, а не на выбарчы ўчастак. Іншагароднія студэнты паедуць дахаты. Падчас асноўнага дня галасавання няма такога вялікага натоўпу. Таму людзей наганяюць заранёй, — лічыць Сяргей.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай1

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі24

«Проста хочуць быць Масквой. Бессэнсоўна, непрадуктыўна, неабгрунтавана». Мінчукі спрачаюцца наконт будаўніцтва кальцавой лініі метро16

На Камароўцы прадаецца саджанец за 350 рублёў. Што з яго можа вырасці?3

На дне палескага Князь-возера адшукалі замак «Венецыя» — капрыз Радзівіла10

Візіт Карла III у ЗША скончыўся. Трамп назваў яго найвялікшым каралём і адмяніў пошліны на шатландскі віскі3

УСУ чацвёрты раз атакавалі Туапсэ, гарыць марскі тэрмінал5

Былая лідарка М'янмы Аун Сан Су Чжы пераведзена пад хатні арышт, заявілі вайскоўцы

Гэтыя адкрыцці могуць стаць сапраўды прарыўнымі ў дасягненні даўгалецця10

Падало ў адстаўку міжнароднае журы Венецыянскага біенале. Гэта звязана з допускам на яго Расіі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай1

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць