Грамадства

Пракурор перадумаў апратэстоўваць прысуд Змітру Паліенку

Фота Надзеі Бужан

«Апеляцыйны пратэст, які быў пададзены на прысуд Мінскага гарадскога суда, пракурорам адкліканы», — паведаміў Зміцер Паліенка сайту palitviazni.info.

Нагадаем, што Змітра Паліенку прызналі вінаватым у асабліва злосным хуліганстве, яму вынеслі прысуд — 3 гады хатняй хіміі (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову). Мінус год Змітру «скінулі» па амністыі, але яму прызначылі прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Тыдзень таму стала вядома, што пракуратура Мінска абскардзіла рашэнне Мінскага гарадскога суда ў Вярхоўны суд. У апеляцыйным пратэсце гаварылася, што прысуд у дачыненні да Паліенкі «з’яўляецца незаконным і павінен быць зменены ў сувязі з несуадноснасцю прызначанага судом пакарання цяжкасці злачынства».

«Сёння, 19 лістапада, атрымаў ліст з Мінскага гарадскога суда», — кажа Зміцер Паліенка.

У лісце паведамляецца, што «11.11.2019 года дзяржаўным абвінаваўцам — старшым пракурорам аддзела пракуратуры г.Мінска Каралём А. быў адкліканы апеляцыйны пратэст, які пададзены 4.11.2019 года на прысуд Мінскага гарадскога суда ад 25.10.2019 г. па крымінальнай справе па абвінавачванні Паліенкі Дзмітрыя Аляксандравіча ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.339 КК».

Зміцер Паліенка адзначае, што такі паварот падзей для яго — поўная нечаканасць.

«Не разумею аднаго: калі пракурор зараз адклікаў пратэст, то навошта ён яго ўвогуле падаваў?» — здзіўляецца актывіст.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў32

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў

Дуа Ліпа і Калум Тэрнер ажэняцца на наступным тыдні. Вяселле будзе казачным

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой19

У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто?10

Федэральны суддзя пастанавіў прыбраць імя Трампа з фасада Кенэдзі-цэнтра ў Вашынгтоне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў32

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць