Калі зборная Беларусі выйдзе ў фінал Лігі нацый, то матч пройдзе ў Мінску
Калі зборная Беларусі выйдзе ў фінал групы D Лігі нацый УЕФА, то згуляе свой матч у Мінску. Так вызначыла лёсаванне ў Ньёне, піша Tut.by.
Для выхаду ў фінал беларусам трэба абыграць ў гасцях каманду Грузіі. Гэты матч пройдзе 26 сакавіка.
У выпадку перамогі наша зборная згуляе з пераможцам матча паміж Косава і Паўночнай Македоніяй.
Фінал адбудзецца 31 сакавіка. Яго пераможца выйдзе на чэмпіянат Еўропы-2020 па футболе.
Каментары