Літаратура11

«Акадэмкніга» прапануе: кнігі Уладзіміра Караткевіча

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).

Каласы пад сярпом тваім

Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» — гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863—1864 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітоў за волю і незалежнасць. У рамане дзейнічаюць не толькі выдуманыя персанажы, але і, напрыклад, Кастусь Каліноўскі.

Раман ёсць і на рускай мове.

Сівая легенда. Ладдзя Роспачы. Цыганскі кароль

У кнігу класіка беларускай літаратуры ўвайшлі творы, у якіх адлюстроўваецца дух мінулых стагоддзяў і асэнсоўваецца лёс Айчыны.

«Ладдзя роспачы» ёсць і на рускай мове.

Чазенія. Выбраныя творы

У кнігу ўвайшлі аповесць «Чазенія» і празаічныя творы малой жанравай формы.

Дзікае паляванне караля Стаха

Гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» — адзін з найбольш папулярных твораў класіка.

Аповесць ёсць і на рускай мове.

Зброя: аповесць

Аповесць «Зброя» — працяг рамана «Каласы пад сярпом тваім». 1862 год. Алесь Загорскі з сябрамі прыязджае ў Маскву, каб здабыць зброю для будучага паўстання…

Хрыстос прызямліўся ў Гародні: Евангелле ад Іуды

Гістарычна-філасофскі раман пра жыццё ў сярэднявечнай (?) Беларусі, напоўнены драматызмам і адначасова гумарам і аптымізмам. Шкаляр Юрась Братчык і яго сябры паўстаюць перад народам у абліччы Хрыста і апосталаў. Людзі, паверыўшы ў цуд, пачынаюць барацьбу за свабоду.

 

Збор твораў

Таксама ў «Акадэмкнізе» можна купіць амаль усе тамы з 25-томнага Збору твораў Караткевіча, якія выйшлі на гэты момант.

Т. 3. Апавяданні. Казкі: 1946 — 1981

Т. 6. Леаніды не вернуцца да Зямлі: раман амаль што сентыментальны

Т. 7. Каласы пад сярпом тваім: раман

Т. 8. Каласы пад сярпом тваім: раман; Зброя: аповесць

Т. 9. Хрыстос прызямліўся ў Гародні: Евангелле ад Іуды

Т. 10. Чорны замак Альшанскі: раман

Т. 11. П’есы

Т. 12. Публіцыстыка. Эсэ-нарысы: 1952-1982

Т.13. Публіцыстыка. 3 жыццяпісу. Адказы на пытанні. Эсэ-партрэты. Эсэ-артыкулы. Эсэ-фельетоны: 1957—1982

Т. 14. Публіцыстыка. Эсэ-рэцэн'рі. Эсэ-лісты. Матэрыялы для газеты «Боевая вахта». Суаўтарства. Інтэрв’ю. Літаратуразнаўства: 1946-1983

Т. 17. Сцэнарыі дакументальных, тэлевізійных, кароткаметражных, дакументальна-мастацкіх і мастацкіх фільмаў, кінанавела, лібрэта.

Гэтыя, а таксама іншыя новыя выданні і бестселеры можна набыць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648 

Каментары1

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Закопвалі майткі, смаркаліся, вынаходзілі пісуар без пырскаў і наступалі на змей — за што раздалі Шнобелі-20262

Цела Раткі Младзіча прывезлі ў Сербію ўрадавым самалётам6

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую

Начная атака на Сочы: атакаваны комплекс СПА, гарыць нафтабаза

Што горш — цукар ці яго заменнікі?5

У Швецыі на выпадак вайны рыхтуюць месца для пахавання паўмільёна чалавек6

27 мігрантаў паспяхова перайшлі беларуска-літоўскую мяжу, але засвяціліся на камеры літоўскіх паляўнічых ВІДЭА1

Эстонія перавяла 70 мільёнаў еўра італьянскай кампаніі для закупкі боепрыпасаў для Украіны. Снарадаў у выніку нуль13

«Мы ўжо не постсавецкае грамадства». Алесь Бяляцкі выступіў на Нобелеўскай канферэнцыі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць