У Бабруйску мужчына з інваліднасцю па зроку выпадкова выпіў растваральнік
Ён памёр праз пяць тыдняў.

49‑гадовага бабруйчаніна знайшлі дома без прытомнасці, побач ляжала бутэлька з растваральнікам. Мужчыну даставілі ў бальніцу з цяжкім атручваннем метанолам і ацэтонам, але выратаваць яго не ўдалося.
Мужчына меў інваліднасць па зроку. Паводле вынікаў праверкі, небяспечную тэхнічную вадкасць ён выпіў выпадкова, паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Нягледзячы на медыцынскую дапамогу, праз пяць тыдняў мужчына памёр.
Крымінальнага характару ў смерці мужчыны Следчы камітэт не выявіў.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары