Свет33

Урад Мелоні пабіў рэкорд знаходжання ва ўладзе ў пасляваеннай Італіі

У пятніцу ўрад Джорджы Мелоні адзначае 1413 дзён бесперапыннага знаходжання ва ўладзе, які стаў самым доўгачасовым урадам у гісторыі Італьянскай Рэспублікі пасля Беніта Мусаліні, італьянскага фашысцкага дыктатара, піша «Еўрапейская праўда».

Джорджа Мелоні. Фота: AP Photo / Hussein Malla

Дзейны кабінет абагнаў другі ўрад Сільвіа Берлусконі, які кіраваў 1412 дзён.

Партыя Мелоні «Браты Італіі» ператварае гэтую падзею ў святкаванне перамогі.

Тысячы прыхільнікаў чакаюць у Бары, на поўдні Італіі, дзе Мелоні выступіць на мітынгу са сцэны з выглядам на Адрыятычнае мора пад лозунгам: «Самы стабільны ўрад — больш моцная Італія».

Галоўнае пытанне — улічваючы, што ў наступным годзе павінны адбыцца ўсеагульныя выбары, — заключаецца ў тым, як доўга працягнецца дамінаванне Мелоні і правых сіл у італьянскай палітыцы. Ёй яшчэ далёка да таго, каб параўнацца з Берлусконі, які прабыў ва ўладзе агулам 3340 дзён за ўсе свае тэрміны.

«Браты Італіі» застаюцца, бясспрэчна, найбуйнейшай асобнай партыяй, набіраючы каля 26%, але агульная перавага правацэнтрысцкай кааліцыі Мелоні паводле вынікаў некалькіх апытанняў гэтага лета скарацілася ў параўнанні з блокам левацэнтрыстаў, які кансалідуецца.

Наступныя выбары павінны адбыцца ў верасні 2027 года.

Каментары3

  • лол
    04.09.2026
    Калі Мелоні правая, то хто ж такія левыя
  • Жвір
    04.09.2026
    Гэта гаворыць пра абыякавасьць і расчараваньне італ'янцаў уладай, і пра іх ўпэўненасьць, што зьмяніць нешта ў лепшы бок не магчыма, хто б ні прыйшоў у кіраўніцтва дзяржавай. Жывуць сваім жыцьцём, рашаюць свае праблемы, хто як, і пофік ім ўлада, абы не замінала.
  • It
    05.09.2026
    Глядзіце, як цікава, яшчэ нядаўна некаторыя СМІ абзывалі Мелоні ўльтраправай ці крайнеправай і нават прыдумлялі, што яна нібыта прарасейская, а цяпер змянілі рыторыку. Вось як.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць