Грамадства33

«Мы ўжо не постсавецкае грамадства». Алесь Бяляцкі выступіў на Нобелеўскай канферэнцыі

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі 2022 года, праваабаронца Алесь Бяляцкі выступіў на Нобелеўскай канферэнцыі ў секцыі «Абарона дэмакратыі ва ўмовах росту аўтарытарызму». «Радыё Свабода» выбрала самыя яркія цытаты з ягонай прамовы.

Алесь Бяляцкі. Фота: «Наша Ніва»

«Усе аўтарытарныя рэжымы падобныя адзін да аднаго. Я шмат чытаў пра Іран і Венесуэлу і кожны раз параўноўваю тамтэйшыя рэжымы з сітуацыяй у нашай краіне. Ёсць шмат агульнага. Не толькі дэмакратычныя сілы супрацоўнічаюць паміж сабой — дыктатуры таксама навучыліся супрацоўнічаць».

«Мы ўжо не постсавецкае грамадства. Мы — грамадства, якое падтрымлівае дэмакратыю. Але ўлады не змяніліся».

«Ад самага пачатку я ясна разумеў: Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі мне, але я — толькі адзін з сотняў тысяч беларусаў, якія хочуць бачыць Беларусь дэмакратычнай еўрапейскай краінай».

«Апошнія гады былі вельмі цяжкімі, але я не шкадую ні пра адзін дзень. Калі мы былі маладыя, калі нам было па 20 гадоў, мы марылі пра свабодную і дэмакратычную Беларусь. Гэтая мара дагэтуль не ажыццявілася. Таму ў нас яшчэ ёсць што рабіць — у Венесуэле, Іране і Беларусі».

«Дыктатуры аб’ядноўваюцца, таму ўсе сілы, якія выступаюць за дэмакратыю і правы чалавека, таксама павінны аб’ядноўвацца, бо выклікаў у свеце становіцца ўсё больш. І гэта не дробныя выклікі. Яны існуюць у дыктатурах, але яны ёсць і ў дэмакратычных краінах. Мы бачым вельмі сур’ёзныя праблемы ў еўрапейскіх краінах. Усё гучней заяўляюць пра сябе крайне правыя. Мы бачым усё больш папулістаў».

Цалкам выступ Бяляцкага можна паглядзець на YouTube (пачатак — з 46‑й хвіліны).

Каментары3

  • '
    03.09.2026
    дахалеры павагі да спікера, але ня пагаджуся. нажаль, але ўсё яшчэ саўковае, грамадатва-та.
  • Зялёны Дуб
    04.09.2026
    Паважаю Алеся Бяляцкага, але не магу з ім пагадзіцца. Ён сам шмат разоў кажа пра працяг савеччыны ў сённяшняй Беларусі, якую большасць беларусаў далей не асудзіла.
  • іį
    04.09.2026
    ', у працэнтах цяжка сказаць якая менавіта частка грамадства саўковая, але яна дакладна ёсць. нават сярод маладых, што ніколі не жылі ў саўку або нарадзіліся напрыканцы 80х, хапае любіцелей саўковага нафталіну.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць