Паўночная Карэя плануе прыняць жорсткую палітыку ў дачыненні да ЗША, у тым ліку адмовіцца ад перамоваў па дэнуклеарызацыі. Пра гэта стала вядома ад крыніцы ў Пхеньяне, паведамляе CNN.
Суразмоўца тэлеканала падкрэсліў, што новыя меры павінны стаць «калядным падарункам» Вашынгтону, які абяцаў паднесці Пхеньян. Па словах крыніцы, Паўночная Карэя збіраецца ўмацоўваць свой статус як дзяржавы, якая валодае ядзернай зброяй. Пры гэтым адзначаецца, што КНДР наўрад ці стане выпрабоўваць балістычную ракету далёкага дзеяння, паколькі гэта можа нанесці шкоду адносінам з Кітаем і Расіяй - двума важнымі гандлёвымі партнёрамі Пхеньяна.
Сцвярджаецца, што Пхеньян таксама не будзе спрабаваць аслабіць санкцыі з мэтай дасягнуць эканамічнага развіцця. Замест гэтага рэспубліка будзе нацэлена на самазабеспячэнне.
Крыніца CNN дадала, што лідар КНДР Кім Чэн Ын заняў «чакальную пазіцыю» з-за імпічменту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Тэлеканал тлумачыць, што Пхеньян не жадае заўчасна заключаць угоду з амерыканскім лідарам, калі вялікая верагоднасць яго паразы на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

Каментары