Украіна і Расія абмяняліся палоннымі. Больш за 20 зняволеных адмовіліся вяртацца да сепаратыстаў
У нядзелю, 29 снежня, на ўсходзе Украіны адбыўся абмен асобамі паміж Украінай і так званымі «ДНР» і «ЛНР».
Падчас абмену «ДНР» і «ЛНР» атрымалі 123 чалавекі. Украіне перадалі 76 чалавек.
22 чалавекі адмовіліся пераходзіць на тэрыторыю «рэспублік» з украінскага боку. Пра гэта паведаміла крыніца Украінскай праўды, набліжаная да абмену.
«22 чалавекі адмовіліся пераходзіць да сепараў», — паведаміла крыніца.

У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
Каментары