Культура

Акцёры Купалаўскага правядуць майстар-клас для дзяцей. Як туды трапіць?

10 лютага акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Павел Харланчук і Крысціна Дробыш правядуць майстар-клас па тэатральным майстэрстве для дзяцей 11-16 гадоў. Каб вашы дачка ці сын трапілі на ўрок да знакамітых акцёраў, трэба набыць лот «Майстар-клас з Купалаўцамі» на Ulej.by.

Мерапрыемства пройдзе ў межах праекта «Першы інклюзіўны спектакль на сцэне Купалаўскага»: віртуозы тэатральнай справы навучаць цікавым акцёрскім прыёмам выхаванцаў тэатра «і», якія 29 лютага пакажуць пастаноўку «Аднойчы ў вялізным горадзе». Арганізатары пакінулі тры вакантныя месцы, каб да ініцыятывы маглі далучыцца іншыя таленавітыя дзяўчаты і хлопцы.

У супольным праекце тэатра «і» ды Тэатра імя Янкі Купалы сышліся нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, чэмпіён свету па муай-тай і саліст BRUTTO Віталь Гуркоў, рок-гурт NIZKIZ, пост-панк музыкі «Молчат Дома», рэстаран Enzo ды інш. Лоты ад некаторых партнёраў яшчэ засталіся ў наяўнасці на старонцы праекта.

Мэта нечаканай калабарацыі — прадставіць першы ў гісторыі інклюзіўны спектакль на галоўнай сцэне Купалаўскага і падарыць юным акцёрам, у тым ліку дзецям з аўтызмам, адну з найважнейшых тэатральных сцэн Беларусі.

— Для любога дзіцяці выступаць на сцэне — вялікая падзея і нагода для гонару, — кажа мастацкі кіраўнік сямейнага інклюзіў-тэатра «і» Ірына Пушкарова. — Выступ жа на такой значнай у маштабах краіны пляцоўцы, як галоўная сцэна Тэатра імя Янкі Купалы, пакуль успрымаецца нашымі выхаванцамі як смелая мара ці амаль недасяжная казка. Неўзабаве гэтая казка ператворыцца ў рэальнасць — шчыра дзякуем за гэта краўдфандарам!

«Аднойчы ў вялізным горадзе» — беларускамоўная пастаноўка, заснаваная на сюжэце апавядання Ф.М. Дастаеўскага. Адмысловыя 3D-дэкарацыі дапамагаюць эмацыйна адчуць гісторыю хлопчыка, які страціў сваю сям'ю і застаўся зусім адзін на халодных вуліцах вялікага горада без шансаў на выратаванне… Квіткі прадаюцца толькі на Ulej.by.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі11

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозаўскім раёне мужчына прайграваў у казіно нават дапамогі на выхаванне дзіцяці

У 46 год памёр віцэ-прэзідэнт EPAM, адзін з кіраўнікоў бізнэсу ў Паўночнай Амерыцы Алег Вільчынскі6

Японія паспяхова запусціла місію да спадарожнікаў Марса1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка5

Кіраўнік Ryanair прадказаў «найбуйнейшае ў гісторыі» павышэнне цэн на авіяквіткі ў Еўропе1

Замежныя пастаўшчыкі 10 гадоў падкуплялі топ-менеджараў БелАЗа, МТЗ і «Атланта»4

Двое мужчын паехалі з Мінска на Магілёўшчыну і зніклі

Апублікавалі спіс тавараў, якія нельга будзе ўвозіць з Латвіі4

Еўропа не можа замяніць ЗША ў забеспячэнні Украіны спадарожнікавымі разведданымі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі11

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць