Меркаванні

Нашы

Сустрэў неяк знаёмага сацыял-дэмакрата. Падчас гутаркі той дастаў аркуш і прапанаваў падпісацца за вызваленьне Казуліна. Я запытаўся пра іх колішняга лідэра – Міколу Статкевіча. На маю думку, лягічным было б патрабаваць свабоды і яму.

Сустрэў неяк знаёмага сацыял-дэмакрата. Падчас гутаркі той дастаў аркуш і прапанаваў падпісацца за вызваленьне Казуліна. Я запытаўся пра іх колішняга лідэра – Міколу Статкевіча. На маю думку, лягічным было б патрабаваць свабоды і яму. Былы і цяперашні лідэры сацыял-дэмакратыі за кратамі. Аднак у адказ пачуў:

– Статкевіч жа ня наш! Дый ён жа толькі на хіміі, а не ў ізалятары!

Ня мне вызначаць, дзе сядзіцца лягчэй, хто пакутуе болей, а хто меней. І адзін, і другі – ахвяры палітычных рэпрэсіяў.

Зьдзіўляе, як лёгка шмат хто з былых паплечнікаў адвярнуліся ад свайго лідэра, забыліся на былое, на гісторыю сваёй партыі. Статкевіч «ня наш», таму ягоныя праблемы – гэта ягоныя праблемы. Па нейкім часе, магчыма, і цяперашні лідэр Грамады станецца «ня іхні», і на яго забудуцца – калі не пачнуць ганьбіць. Гэта нагадвае былыя савецкія часы, калі па зьмене генэральнага сакратара ўсе шараговыя чальцы партыі пачыналі наракаць на былых правадыроў.

Падзел на нашых і ня нашых – мяжа, што дасюль не дазваляе аб’яднацца ўсім нам дзяля самага галоўнага, самага сьвятога, што ў душы і сэрцы кожнага сьвядомага беларуса, – дзеля Бацькаўшчыны. Падаецца, кожнаму паасобку баліць душа за Беларусь, кожны хоча для краіны лепшай долі. Кожны разумее, што, аб’яднаўшыся, мы можам зрабіць значна больш дзеля сьвятое справы. Аднак калі даходзіць да справы, скаланаюць душу былыя крыўды, і пачынаецца падзел – гэта свой, а той таксама свой, але не зусім. Здаецца, той і на роднай мове гаворыць, і бел-чырвона-белую значку носіць, і на акцыі ходзіць, але ж душа не прымае – ня наш ён, ня наш…

У той самы дзень пасьля сустрэчы са зборшчыкам подпісаў за свабоду кандыдата на прэзыдэнта давялося мне бавіць час у іншай кампаніі. Баранавіцкія нацыяналісты-бэнээфаўцы пілі піва разам з камуністамі-калякінцамі ды агэпэшнікамі. За адным сталом вялася жывая гутарка, чуліся дасьціпныя жарты, абмяркоўваліся праблемы. І пасьля прызнаўся мне адзін нацыяналіст:

– Дык яны ж нашы!

Камуністы, якімі ня так даўно пужалі фронтаўцы паспаліты люд, падаліся яму не такія ўжо страшныя. І ім нават таксама баліць за Беларусь, і яны таксама хочуць зьменаў да лепшага. І мовай калі й не гавораць, дык добра разумеюць, і Пагоню зь бел-чырвона-белым сьцягам вызнаюць за гістарычна-нацыянальныя сымбалі.

Аб’яднала ўсіх гэтых людзей супраца падчас выбараў на адзінага кандыдата. Людзі, працуючы плячо ў плячо, зблізіліся, пасябравалі, паламалі нейкія свае стэрэатыпы і забабоны. Як казаў знаёмы: «Мілінкевіч яднае».

Дасьць Бог, можа, па нейкім часе ў Беларусі ўсе стануцца НАШЫМІ.

Руслан Равяка, Баранавічы

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць