Свет2929

Ізаляцыя Мілана і Венецыі. Італія ўводзіць беспрэцэдэнтныя меры, каб спыніць эпідэмію. Такога ў Еўропе яшчэ не было

Лік памерлых ад каранавіруса ў Італіі ў суботу дасягнуў 233, колькасць заражаных людзей вырасла за апошні дзень больш як на 1200 чалавек. Гэта вымусіла італьянскі ўрад запланаваць беспрэцэдэнтныя меры, каб спыніць эпідэмію.

Італьянскі ўрад выдаў дэкрэт, згодна з якім спыняецца ўезд і выезд без важных на тое прычын з цэлага рэгіёна Ламбардыя, з цэнтрам у Мілане. А таксама з 14 правінцый іншых рэгіёнаў, у тым ліку Венецыі, Пармы, Падуі, Рыміні, Пэзара, Модэны ды іншых, паведамляе агенцтва Ansa. 

Гэта азначае, што тыя, хто знаходзіцца ў дадзеных правінцыях, павінны заставацца там да 4 красавіка. Зрэшты, прэм'ер Італіі паабяцаў, што цягнікі і самалёты туды будуць працягваць курсіраваць. Паведамляецца, што для ўезду і выезду з зоны каранціну трэба будзе паказаць дакументы, якія даказваюць надзвычайную патрэбу для працы, здароўя і асаблівыя абставіны.

Акрамя таго, уводзіцца забарона на любыя публічныя мерапрыемствы. Забараняецца правядзенне вяселляў і пахаванняў, забараняецца праца дамоў культуры, музеяў, басейнаў, спартзалаў, курортаў. Крамы будуць адкрытыя толькі ў працоўныя дні. Установы грамадскага харчавання будуць адкрытыя толькі з 6:00 да 18:00 і пры ўмове, калі могуць забяспечыць адлегласць паміж наведнікамі не меншую, чым 1 метр. Спартовыя матчы могуць адбывацца толькі за закрытымі дзвярыма. Здаецца, каб здарылася і чума, Італія не наважыцца спыніць святое — футбольны чэмпіянат.

Да 31 мая спыненая праца судоў.

На ўсёй тэрыторыі Італіі людзям рэкамендавана не пакідаць дамоў без патрэбы.

Цяжка сказаць, ці ўдасца Італіі спыніць распаўсюд эпідэміі цяпер, калі яе носьбіты зарэгістраваныя ўжо ва ўсіх рэгіёнах краіны. Смяротнасць ад Covid-19 у Італіі перавышае 4 %.

Нічога падобнага за апошнія дзесяцігоддзі ў Еўропе не здаралася.

Можна чакаць, што далейшы распаўсюд каранавіруса прывядзе да падзення эканомікі і непрадказальных фінансавых наступстваў.

Камісар па барацьбе з каранавірусам Грамадзянскай абароны Італіі, які стаў адной з самых медыйных постацяў краіны за апошнія тыдні, 7 сакавіка заклікаў італьянцаў часова змяніць лад жыцця, каб стрымаць эпідэмію.

У той жа час італьянская асацыяцыя рэаніматолагаў і анэстэзіёлагаў прапанавала выпрацаваць дакладную градацыю прыярытэтаў допуску пацыентаў у шпіталі і ў аддзяленні рэанімацыі. Гэтая прапанова з 15 пунктаў зробленая на выпадак, калі магчымасці італьянскіх устаноў аховы здароўя будуць вычарпаныя, піша партал La Repubblica. Прапануецца ўвесці правілы надзвычайнай сітуацыі, якія б аддавалі перавагу пацыентам 1) з большай імавернасцю выжывання і 2) з даўжэйшай патэнцыйнай працягласцю ўратаванага жыцця. Застаецца спадзявацца, што Італіі ды іншым еўрапейскім краінам усё ж не давядзецца сутыкнуцца з такой гранічнай сітуацыяй.

Каментары29

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

У Азербайджане асудзілі групу журналістаў. Яны атрымалі да 15 гадоў зняволення8

Студэнты пабудавалі першую ў свеце машыну хуткай дапамогі на сонечнай энергіі4

«Зноў смяюся і жартую». Гісторыя Ганны Скрыган, якая вярнулася ў прафесію эколага пасля турмы

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было6

Замест заяўленых шматдзетных сем'яў у новабудоўлю ў Мінску засяляюць ахоўнікаў Лукашэнкі19

Назвалі дату адкрыцця новага моста цераз Прыпяць2

Людзі на паўночнай Чарнігаўшчыне: У нас няма нянавісці да беларусаў, мы з імі перамяшаныя. А да Расіі ёсць8

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі2

Арабскага рускамоўнага блогера нібыта хацелі забіць у Беларусі два браты-шыіты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць