Сёння ў Брэсце «Дынама» згуляе з «Іслаччу» ў першым чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі па футболе. Гульня пройдзе на полі АСК «Брэсцкі» і пачнецца ў 20:00.

Фота Надзеі Бужан
Букмекерская кантора Марафон лічыць гаспадароў безумоўнымі фаварытамі гульні: на іх перамогу каэфіцыент складае 1.28. На перамогу «Іслачы» — 9.30, на нічыю — 5.20.
Учора прайшлі дзве гульні чвэрцьфінальнай стадыі. «Тарпеда-БелАЗ» саступіла ў Жодзіне «Шахцёру» з лікам 0:1, а ў беларускім «класіка» мацнейшымі аказаліся футбалісты БАТЭ: валявая перамога 2:1. Матчы ў адказ адбудуцца 14 сакавіка.
Каментары