Грамадства99

Намесніца міністра аховы здароўя не ведае, чаму з афіцыйнага партала пра COVID-19 ізноў знікла статыстыка па рэгіёнах

Намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан не ведае, чаму з нацыянальнага партала пра COVID-19 знікла статыстыка па рэгіёнах.

9 красавіка на нацыянальным партале была апублікаваная інфармацыя пра колькасць хворых па абласцях. Сёння гэтая інфаграфіка знікла.

Намесніца міністра на пытанне журналіста адказала ўзвінчана: «Прабачце, я не ведаю, чаму прыбралі інфармацыю з сайта StopCOVID. Прабачце, я не даю інфармацыю на сайт StopCOVID».

Магчыма, статыстыку на дадзены партал дае не Міністэрства аховы здароўя, а штаб пры Адміністрацыі прэзідэнта, хоць на галоўнай старонцы партала стаіць лога Міністэрства аховы здароўя.

8 красавіка Мінздароўя паведамляла пра 3 хворых на каранавірус у Брэсцкай вобласці. У той жа дзень абласная санстанцыя паведамляла пра 28 выпадкаў і дала іх размеркаванне па раёнах.

Праз дзень, 9 красавіка, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс заявіў, што ў вобласці каранавірус пацверджаны ў 41 чалавека, і таксама апісаў іх размеркаванне па раёнах. У той жа дзень партал Мінздароўя StopCOVID паведамляў, што ў Брэсцкай вобласці шпіталізаваныя 17 чалавек.

Разыходжанне статыстыкі мясцовай і партала StopCOVID Мінздароўя назіралася і па іншых рэгіёнах, дзе сваю статыстыку агучвалі мясцовыя органы — у Магілёўскай, Гродзенскай абласцях. Урэшце, 10 красавіка StopCOVID зняў інфармацыю па рэгіёнах.

Журналісты выказвалі здагадкі, што дадзеная інфармацыя з рэгіёнаў сістэматызуецца ў Мінску са спазненнем на некалькі дзён, але гэтаму няма пацвярджэння.

Брэсцкі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі апублікаваў статыстыку 8 красавіка — менавіта тую, якая разышлася са звесткамі Мінздароўя ў 9 разоў. Пасля гэтага ён больш яе не публікаваў.

Мінскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі публікуе статыстыку заражаных ВІЧ-інфекцыяй, дадзеных пра COVID-інфекцыю не дае.

Віцебскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі статыстыкі не дае, абмяжоўваецца інфаграфікай аб правілах гігіены.

Гродзенскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі публікуе статыстыку пра хворых і памерлых ад COVID па Кітаі і іншых краінах, але не дае статыстыкі па сваім рэгіёне.

Мінздароўя пачало рэгулярна даваць свае звесткі пра колькасць хворых і памерлых ад COVID з 2 красавіка, пасля рэзкай крытыкі на яго адрас з боку грамадскасці за адсутнасць яснай статыстыкі. Звесткі па рэгіёнах пры гэтым публікуюцца нерэгулярна. Ва ўсіх іншых еўрапейскіх краінах гэтыя звесткі публікуюцца рэгулярна і не складаюць таямніцы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць