Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?
Рынак арэнды жылля ў Мінску ўсё яшчэ не на баку арандатараў.
Сімпатычныя, але звычайныя кватэры могуць каштаваць даволі дорага: 1500, 2000 рублёў за месяц і вышэй. Асабліва выраслі ў кошце варыянты са свежым дызайнерскім рамонтам, размешчаныя ў новых кварталах. А што, калі абмежаваць пошук 1000 рублямі? Выбар моцна звужаецца, піша Onliner.by.

Пачнём з аднапакаёвай кватэры на вуліцы Розы Люксембург, 90. Яна хоць і невялікая, але добраўпарадкаваная: ёсць і канапа, і ложак для сну. А на кухні новых жыхароў чакае тэхніка і кухонны посуд.
— Металічныя дзверы, ціхі двор, зручнае размяшчэнне, — піша ўласнік.
Жыць тут зможа як адзін чалавек, так і некалькі. Кошт гэтай 1‑пакаёвай кватэры — 1050 рублёў за месяц.




Наступная 2‑пакаёвая кватэра плошчай 50,8 кв. м размешчана на Ангарскай, 66. Па словах рыэлтара, жыллё мае функцыянальную планіроўку і гатова да засялення:
— Высакахуткасны інтэрнэт, оптавалакно, а таксама бытавая тэхніка: халадзільнік, тэлевізар і пральная машына — аўтамат. Каля дома прадугледжана прасторная парковачная зона, што вырашыць пытанне з размяшчэннем асабістага аўтатранспарту ў любы час сутак. Таксама побач дзіцячая пляцоўка.
Рамонт у кватэры ў народзе прынята называць «бабуліным», аднак усё для пражывання сапраўды ёсць. Кошт арэнды гэтай двухпакаёвай кватэры — 1050 рублёў за месяц.




А вось якая цікавая кватэра чакае кагосьці на вуліцы Багдана Хмяльніцкага, 2. Мэблі ў ёй няма, затое ёсць зроблены не так даўно рамонт.
— Здаецца без мэблі. Стаіць газавая пліта, кухонная мыйка. Кватэра пасля касметычнага рамонту. Цёплы цагляны дом, шклопакеты, — пералічвае перавагі ўласнік.
Лакацыя ў двухпакаёвай кватэры таксама цікавая — побач станцыя метро «Акадэмія навук» і кінатэатр «Кастрычнік». Кошт арэнды — 1050 рублёў за месяц.


Каментары