Свет

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў

Першы прысуд Міхаілу Абызаву вынеслі ў снежні 2023 года.

Міхаіл Абызаў. Фота: АГН «Масква»

Таганскі суд Масквы вынес другі прысуд былому міністру па пытаннях Адкрытага ўрада Міхаілу Абызаву. На гэты раз яго прызналі вінаватым па справе аб махлярстве з інвестыцыямі Расійскай венчурнай кампаніі (РВК), піша Moskvichmag.

Паводле версіі следства, у 2016 годзе Абызаў арганізаваў крадзеж 5 млн даляраў, якія дзяржаўная РВК інвеставала ў амерыканскую кампанію Alion Energy, што займалася сонечнай энергетыкай. Грошы прызначаліся для развіцця перспектыўных тэхналогій, аднак, паводле версіі абвінавачання, былі выведзеныя праз падкантрольныя структуры і прысвоеныя.

Абызаў не прызнаў сваю віну. Ён сцвярджаў, што сам укладаў сродкі ў Alion Energy і страціў грошы разам з іншымі інвестарамі. Бок абароны настойваў, што няўдалая венчурная інвестыцыя не раўназначная махлярству.

З улікам папярэдняга прысуду канчатковы тэрмін склаў 14 гадоў калоніі. Таксама яму прызначылі дадатковы штраф больш за 80 млн расійскіх рублёў (каля мільёна даляраў). Пракуратура прасіла прызначыць экс-міністру восем гадоў пазбаўлення волі па новай справе, а па сукупнасці з папярэднім прысудам — 15 гадоў калоніі строгага рэжыму і штраф 90 млн рублёў.

Першы прысуд Абызаву вынеслі ў снежні 2023 года. Праабражэнскі суд Масквы прызначыў яму 12 гадоў калоніі строгага рэжыму і штраф у памеры 80 млн рублёў за стварэнне злачыннай супольнасці, махлярства і іншыя злачынствы.

Суд устанавіў, што Абызаў і ягоныя саўдзельнікі ў 2011—2014 гадах скралі каля 4 млрд рублёў у буйных навасібірскіх энергетычных кампаній «Сібэка» і «Рэгіянальныя электрычныя сеткі». Для гэтага, згодна з прысудам, выкарыстоўваліся фіктыўныя здзелкі па набыцці акцый праз кіпрскую кампанію па завышаных цэнах.

Былога міністра таксама прызналі вінаватым у незаконным удзеле ў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Міхаіл Абызаў нарадзіўся ў Мінску ў 1972 годзе, вычыўся там у школе пасля чаго перабраўся ў Маскву.

Абызава арыштавалі вясной 2019 года па абвінавачанні ў крадзяжы і вывадзе за мяжу чатырох мільярдаў расійскіх рублёў. У 2023 годзе яго прысудзілі да 12 гадоў гадоў калоніі і штрафу 80 млн расійскіх рублёў (каля мільёна даляраў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам22

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць