Зараз працэс урэгулявання зайшоў у тупік праз патрабаванне Масквы перадаць ёй каля 5,2 тыс. км² тэрыторыі ў Данбасе.

Украіна не прыняла прапанову ЗША аб пераглядзе межаў Данецкай і Луганскай абласцей дзеля завяршэння вайны з Расіяй, піша The Telegraph.
Зараз працэс урэгулявання зайшоў у тупік праз патрабаванне Масквы перадаць ёй каля 5,2 тыс. км² тэрыторыі ў Данбасе, якія арміі Уладзіміра Пуціна не ўдалося захапіць за амаль пяць гадоў баявых дзеянняў.
Напярэдадні перамоваў бакоў у Абу-Дабі 10—11 лістапада прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пасля заканчэння вайны Украіна будзе мець «крыху іншую форму».
Амерыканскія чыноўнікі таксама намякалі, што Кіеў у прыватным парадку дапускаў магчымасць кампрамісу ў гэтым пытанні.
Аднак крыніца выдання, блізкая да перамоўнага працэсу з украінскага боку, заявіла, што дэлегацыя краіны «ніколі не абмяркоўвала ніякіх саступак адносна тэрыторый, акупаваных Расіяй».
«Украіна ніколі гэтага не прызнае — ні дэ-факта, ні дэ-юрэ. І гэта заўсёды была наша пазіцыя за сталом перамоваў», — падкрэсліла яна.
Тым часам сёння ў Абу-Дабі пачаўся другі дзень перамоваў Украіна — Расія — ЗША.
Каментары