Каранавірус пацвердзіўся ў дзіцяці, што паступіла ў прыёмнае аддзяленне Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы, паведамляе Tut.by са спасылкай на тэлекампанію «Буг-ТВ».
Дзіця паступіла ў бальніцу з падазрэннем на каранавірус. Да атрымання выніку тэсту яго змясцілі ў бокс прыёмнага аддзялення.
Калі медыкі атрымалі станоўчы вынік, 10 красавіка, пацыента шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы.
«Намі ўстаноўлены кантакты 1-га ўзроўню — гэта супрацоўнікі, паколькі дзіця знаходзілася ў боксе. Усе яны абследаваны. Ва ўсіх вынік адмоўны», — паведаміла ўрач-эпідэміёлаг Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы Мары Іванец.

Каментары