Грамадства55

Жыхароў Пінска просяць не выязджаць за межы горада, асабліва ў Лунінец. ДАІ будзе правяраць машыны

На сайце Пінскага гарвыканкама з’явілася нататка, у якой гарадскія ўлады просяць пінчукоў «без крайняй неабходнасці не наведваць месцы скаплення людзей, а таксама ў святочныя дні не выязджаць за межы горада, асабліва ў Лунінецкі раён».

Фота Надзеі Бужан.

«На выездах з горада будуць дзяжурыць экіпажы ДАІ разам з медработнікамі», — гаворыцца ў заяве.

Сітуацыю «Нашай Ніве» патлумачыла галоўны ідэалог Пінска Валянціна Кулак. 

«Ніякіх асаблівых забаронаў няма. Гэта чарговае нагадванне для нашага люду, гараджан, з нагоды тых святаў, якія вось-вось надыдуць.

Вы ж цудоўна ведаеце, што нам неабходна выконваць усе тыя рэкамендацыі, якія нам даслала Міністэрства аховы здароўя. Але ж нашы жыхары не заўсёды выконваюць гэтыя прапановы, таму Пінскі гарвыканкам вырашыў яшчэ раз нагадаць людзям, што падчас святаў, у сувязі з цяжкай эпідэміялагічнай абстаноўкай, варта пабыць дома.

Пэўна, вас цікавіць пытанне Лунінца. Мы мяжуем з гэтым рэгіёнам, усё ведаем пра сітуацыі з «Еўраоптам», маем тут міжрэгіянальную лякарню. І першыя, хто захварэў у Лунінцы, былі ў нас.

Чытайце: У якіх раёнах і гарадах Беларусі сітуацыя з пнеўманіямі і каранавірусам асабліва цяжкая СПІС

Горад жа не будзе закрыты! Проста інфармацыя для жыхароў Пінска і гасцей: застаньцеся дома! Застаньцеся, мы ж ведаем, што праз кантакты перадаецца гэтая эпідэмія. Мы павінны ўсе працаваць, павінны быць здаровымі, зарабляць грошы, жыць з найлепшымі спадзяваннямі.

Дзе вы бачыце тыя блокпасты? Будзе стаяць машына ДАІ, разам з ёй чалавек з медыцынскай службы. Можа, тэмпературу памераць. Праверыць тыя ж «таксічкі» [маршруткі — «НН»], можа, там будуць ехаць людзі са спісу першага ці другога кантактаў. Людзі ж павінны выконваць самаізаляцыю. Толькі разам мы можам зрабіць нешта, каб перамагчы эпідэмію.

Мабыць, вечарам ужо з’явяцца ДАІ і медыкі на выездах з гораду. Гэта не значыць, што да нас ніхто не прыедзе і мы не выедзем. Але, уявіце, едзе ў «таксічцы» чалавек з тэмпературай. Ну як так! Гэта папераджальная інфармацыя.

Усе машыны ніхто правяраць не будзе. Можа, толькі тыя, дзе шмат пасажыраў. Калі адзін кіроўца едзе, то чаго яго ўжо правяраць. Гэта не блокпост. Усіх запар правяраць не будзем, каб чэргі не выбудоўваліся.

Трэба быць больш абачлівымі. У вёсках жывуць у асноўным сталыя людзі, яны ў зоне рызыкі», — сказала Валянціна Кулак.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце1

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

Праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты2

Расіяне ўдарылі па сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва каля Чарнобыльскай АЭС5

Пашынян прагаласаваў на парламенцкіх выбарах у Арменіі. Ён заявіў, што ніякай напружанасці з Расіяй няма, а шлях да ЕС працягнецца4

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай131

Як выбраць салодкія трускалкі з аднаго погляду: просты спосаб12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце1

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць