Спорт

Домрачава заняла 7‑е месца ў агульным заліку Кубку свету

Лідэр беларускага жаночага біятлона Дар’я Домрачава завяршыла выступленне на Кубку свету чацвёртым месцам у гонцы з масавым стартам, якая прайшла 29 сакавіка ў расійскім Ханты‑Мансійску.

Дыстанцыю 12,5 км спартсменка пераадолела за 37 хвілін 40,7 секунды з дзвюма промахамі на чатырох агнявых рубяжах.

Д.Домрачава была адзінай беларускай удзельніцай гэтай гонкі. Перамогу атрымала немка Зімоне Хаўсвальд (36.54,6; 1 промах), на другім месцы — шведка Хелена Юнсан (+15,1; 0), на трэцім — яшчэ адна немка Андрэа Хенкель (+26,9; 3).

У мужчынскай гонцы з масавым стартам на 15 км Рустам Валіулін фінішаваў 26‑м сярод 30 удзельнікаў (40.54,9; 6 промахаў). Першыя месцы падзялілі аўстрыйцы Зімон Эдэр (37.14,4; 0) і Дамінік Ландэртынгер (+12,1; 1), на трэцяй пазіцыі нарвежац Оле‑Эйнар Б’ёрндален (+17,0; 3).

У агульных заліках мас‑стартаў Д.Домрачава заняла сёмае месца (146 ачкоў), Вольга Кудрашова31‑е (46), Надзея Скардзіна — 37‑е (33), Вольга Назарава — 44‑е (15); Р.Валіулін — 27‑е (68).

Малыя крыштальныя глобусы заваявалі Х.Юнсан (210) і Д.Ландэртынгер (208).

Кубак свету выйгралі Х.Юнсан (952 ачкі) і О.‑Э.Б’ёрндален (1.080).

Д.Домрачава заняла сёмае месца ў агульным заліку (776 ачкоў),

В.Кудрашова — 33‑е (229), Н.Скардзіна — 38‑е (179), В.Назарава — 39‑е (174), Людміла Калінчык — 72‑е (45), Людміла Ананька — 77‑е (27).

У параўнанні з папярэднім сезонам Д.Домрачава паднялася на 19 пазіцый, В.Кудрашова — на 17, Н.Скардзіна — на 32, В.Назарава — на 26. Л.Калінчык апусцілася на 10 пазіцый, Л.Ананька — на 11.

У мужчынскім заліку Р.Валіулін заняў 30‑е месца (279 ачкоў),

Сяргей Новікаў — 42‑е (182), Аляксандр Сыман — 66‑е (73), Сяргей Садоўнікаў — 84‑е (21), Яўген Абраменка — 107‑е (1). У мінулым годзе Р.Валіулін быў 51‑м, С.Новікаў — 52‑м, А.Сыман — 81‑м.

Прызавыя месцы заваёўвала толькі Д.Домрачава (другое ў спрынце ў Антхольцы і трэцяе там жа ў гонцы пераследу, а таксама трэцяе ў спрынце ў Рупольдынгу).

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі21

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі16

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?18

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі21

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць