Грамадства8383

«Такі цырк выклікае шаленства». Медыкаў Віцебска і Мінска прымушаюць удзельнічаць у суботніку

Медыкі Віцебска сігналізуюць у «Нашу Ніву», што з іх збіраюць грошы на суботнік. 

Арганізацыі аховы здароўя ў гэты нагружаны час вымушаны або вывесці на работы частку медыкаў, або здаць нейкую суму з калектыву. Унёскі разбітыя ў залежнасці ад катэгорыі работніка. 

Фота Надзеі Бужан.

«Думаў, што сёлета хоць абыдзецца, але з дактароў па 5 рублёў, з медсястры 3, з санітаркі 1 рубель, — расказаў «Нашай Ніве» доктар Віцебскай абласной бальніцы.

— Мне сорамна, што такое адбываецца ў маёй краіне, я не разумею, навошта мы здаём грошы. Гэтак жа цяжка знайсці логіку ў прыборцы тэрыторыі медыкамі — навошта тады ўтрымліваць адміністратыўна-гаспадарчую частку бальніцы. Атрымліваецца, яны нічога не робяць да таго? Але мы хаця б ніколі не хадзілі на прыборкі, увесь час здавалі грошы». 

«Загадчыкі аддзяленняў — 8 рублёў, дактары — 6, лабаранты — 5, санітаркі — па 4», — сцісла сказаў нам пра паборы супрацоўнік віцебскай санстанцыі, дзе цяпер людзі перагружаныя тэстамі на COVID-19.

Тое ж датычыць і паліклінік:

«Збіраюць па 8 рублёў з медыкаў, з лабарантаў — па 4. Раней таксама збіралі санітарак з аддзяленняў на добраўпарадкаванне тэрыторыі паліклінікі, але пакуль такіх загадаў не паступала, думаю, работы і так досыць. Хаця можа заўтра яшчэ што ўчудзяць», — сказаў «Нашай Ніве» тэрапеўт адной з віцебскіх паліклінік. 

«Канечне, ёсць нейкае пачуцце несправядлівасці, але мы да яго ў нейкім сэнсе прывыклі, але калі ты на перадавой, то такі цырк выклікае шаленства.

За работу «ва ўмовах каранціну» мне далі надбаўку каля 30 рублёў, і ў гэтым жа месяцы знялі 20 рублёў за падпіску на газеты, ад якіх ты не можаш адмовіцца, цяпер сюды 8 — вось якая справядлівасць», — падзяліўся пачуццямі медык. 

На 9-й падстанцыі хуткай дапамогі Мінска тая самая сітуацыя: частка медыкаў павінна выйсці на суботнік. 

Прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Ваніна праігнаравала пытанне «Нашай Нівы» пра суботнік. 

У адпаведных аддзелах органаў мясцовай улады таксама на кантакт з прэсай па гэтым пытанні не пайшлі. 

Медыкі ў час пандэміі працуюць у асаблівым рэжыме. Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік 6 дзён таму паведаміў пра тое, што заразіліся каранавірусам 419 медработнікаў. Больш свежай статыстыкі пра колькасць інфікаваных медыкаў мы не маем.

«Наша Ніва» пісала пра сем выпадкаў смерці работнікаў медустаноў ад пнеўманій за апошнія чатыры тыдні. Яны здарыліся ў Віцебску, Бешанковічах, Докшыцах, Барысаве і Мінску. Сярод памерлых — 41-гадовая медсястра з Віцебска, 45-гадовая медсястра з Докшыц, 47-гадовая медсястра з Віцебска і 50-гадовы фельчар хуткай дапамогі з Барысава.

Як паведамлялі віцебскія ўлады, каб пакрыць дэфіцыт медыкаў, на працу ў віцебскія бальніцы і паліклінікі адправілі каля 100 студэнтаў старшых курсаў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Чытайце таксама: У Стоўбцах шматлікія смерці ад пнеўманій і каранавіруса. Расказваюць сваякі

Каментары83

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць