Ваенныя Рэспублікі Карэя не адзначаюць незвычайнай актыўнасці ў КНДР на фоне чутак аб хваробе старшыні Дзяржсавета Кім Чэн Ына. Пра гэта заявіў у сераду паўднёвакарэйскі міністр нацыянальнай абароны Чон Гён Ду падчас сустрэчы з дэпутатамі парламента, піша ТАСС.
«Звесткі нашай разведкі кажуць пра тое, што ў Паўночнай Карэі не адбываецца нічога дзіўнага або незвычайнага», — падкрэсліў ён. Чон Гён Ду сказаў, што, мяркуючы па ўсім, Кім Чэн Ын працягвае ў звычайным парадку выконваць свае абавязкі на пасадзе кіраўніка дзяржавы.
«У якасці міністра абароны я вельмі сур'ёзна сачу за гэтай сітуацыяй, мы праверылі ўсе абставіны [знікнення Кім Чэн Ына] — не толькі вайскоўцы, але і з пункту гледжання каранавіруса», — адзначыў кіраўнік абароннага ведамства. Ён дадаў, што прадстаўнікі разведкі Паўднёвай Карэі і ЗША вядуць абмен адпаведнай інфармацыяй на штодзённай аснове.
Лідар КНДР не з'яўляўся на публіцы з 11 красавіка,
Каментары