Эканоміка

Дзіцячыя дапамогі павышаюцца з 1 мая

У Беларусі ад 1 мая вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), паведамляе БелТА.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 23 красавіка №38 БПМ ад 1 мая ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры 246,78 рубля. Ён павысіўся на 2,9% у параўнанні з нарматывам, дзеючым ад 1 лютага па 30 красавіка, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзярждапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складзе 2467,8 рубля, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 3454,92 рубля. Аднаразовую дапамогу жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, ад лістапада будзе выплачвацца ў памеры 246,78 рубля, дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячнае) — у памеры 123,39 рубля.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей старэйшых за тры гады з асобных катэгорый сем’яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам: на дзіця-інваліда — 172,75, на іншых дзяцей у сям’і — 123,39. Штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў складае 246,78 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і 296,14 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў), штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаванага ВІЧ, — 172,75.

Новыя памеры дадзеных выплат будуць дзейнічаць да 31 ліпеня. Яны звычайна пераглядаюцца ў лютым, маі, жніўні і лістападзе.

Дзяржаўныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячныя), пералічваюцца двойчы ў год — ад 1 лютага і ад 1 жніўня — у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы ў краіне за папярэдні квартал. Цяпер дзейнічаюць наступныя памеры гэтых выплат: на першае дзіця — 405,48, на другога і наступных — 463,4, на дзіця-інваліда — 521,33 рубля.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача37

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі15

Кампаніі ўсё часцей шукаюць супрацоўнікаў-«апавядальнікаў»

Лукашэнка прапанаваў сябе ў пасярэднікі між Трампам і Мадура14

Еўропа выклала план гарантый бяспекі для Украіны з шасці пунктаў12

Украіна трэці раз за тыдзень нанесла ўдары па расійскіх нафтагазавых аб'ектах у Каспійскім моры2

Вынеслі прысуды тром карупцыянерам з кіраўніцтва Беларускай чыгункі1

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам10

Памёр Уладзімір Хількевіч1

Краіны Еўропы і ЗША гатовыя даць Украіне гарантыі па прынцыпе 5‑га артыкула НАТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача37

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць