На Брэстчыне за тыдзень выпадкаў каранавіруса стала ўдвая больш. У Брэсце і Баранавічах пабываў Каранік
У большасці пацыентаў хвароба працякае ў лёгкай форме.
— Пацыентаў, якім патрабуецца ШВЛ, дастаткова, але іх колькасць не зашкальвае. Таму пакуль усё пад кантролем, — паведаміў Аляксандр Карпіцкі.
Па словах Аляксандра Карпіцкага, у аўторак, 28 красавіка, у Брэст прыязджаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Ён наведаў абласную і цэнтральную гарадскую бальніцы, а таксама анкалагічны і скурна-венералагічны дыспансеры [гэтыя ўстановы перапрафілююць пад прыём хворых з каранавірусам].
Акрамя таго, міністр заязджаў і ў Баранавічы:
— Ён прыязджаў паглядзець, як гатовая Брэстчына да прыёму пацыентаў, на выпадак, калі будзе масавае паступленне. (…) З яго слоў, ёсць некалькі варыянтаў плыні захворвання і развіцця эпідэміі. На Брэстчыне пакуль спрыяльная сітуацыя.
Нагадаем, тыдзень таму на Брэстчыне колькасць тых, хто захварэў, складала 339 чалавек. На той час гэта быў самы нізкі паказчык па краіне.
-
Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат
-
Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»
-
Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім

Каментары