Навукоўцы высветлілі, які вітамін можа дапамагчы ў барацьбе з каранавірусам
Навукоўцы звязваюць высокі ўзровень смяротнасці ад каранавіруса ў Еўропе з недахопам вітаміну D.

Пра гэта сведчаць папярэднія вынікі даследавання, праведзенага навукоўцамі з Фонду бальніцы каралевы Лізаветы і Універсітэта Усходняй Англіі, перадае Science alert.
Навукоўцы прааналізавалі сярэдні ўзровень вітаміну D сярод інфікаваных з 20 еўрапейскіх краін, а затым параўналі лічбы па адноснай колькасці смерцяў у кожнай краіне.
Звычайны статыстычны тэст паказаў, што паміж паказчыкамі існуе дастаткова выразная і пераканаўчая карэляцыя. Так, у групах з больш нізкім узроўнем гэтага вітаміну адбывалася больш смяротных выпадкаў. Гэта нядзіўна, калі звярнуцца да прац больш надзейных, у якіх даводзілася, што здаровы ўзровень вітаміну D можа знізіць рызыку рэспіраторных захворванняў, у прыватнасці грыпу, туберкулёзу, а таксама астмы ў дзяцей.
Акрамя таго, гэты вітамін падтрымлівае ўзровень кальцыю ў касцях. Даследчыкі адзначаюць, што важную ролю ён выконвае яшчэ і ў функцыянаванні імуннай сістэмы.
-
За тыдзень у Беларусі колькасць захворванняў на рэспіраторныя інфекцыі вырасла на 18 працэнтаў
-
Беларуская фітнэс-трэнерка два гады пакутавала ад невядомай хваробы. Здаецца, яна знайшла адказ — але ад яго не лягчэй
-
Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя
Каментары