Надвор'е22

Надвор'е на тыдзень: у пачатку цёпла, але з дажджамі. У канцы — халаднавата, але без дажджоў

Фота Надзеі Бужан

5 мая, у аўторак, ноччу на паўднёвым усходзе краіны, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4…10°С, на паўднёвым усходзе да +13°С; максімальная днём +14…20°С, піша Tut.by.

6 мая, у сераду, чарговая сістэма атмасферных франтоў прынясе на большую частку тэрыторыі Беларусі дажджы рознай інтэнсіўнасці. Удзень месцамі з навальніцамі, у асноўным на захадзе краіны, чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4…11°С, максімальная днём +10…17°С, месцамі да +19°С.

У чацвер, 7 мая, франтальныя раздзелы будуць павольна перамяшчацца на ўсход, услед за імі чакаецца разрастанне больш прахалодных паветраных мас. Уначы яшчэ на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі, пераважна на паўднёвым усходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя гадзіны захаваецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра панізіцца і складзе: мінімальная ноччу +2…9°С, максімальная днём усяго +11…18°С.

У канцы тыдня ападкаў прагназуецца трохі, але надвор'е будуць фармаваць прахалодныя паветраныя масы.

8 мая, у пятніцу, пераважна без ападкаў, толькі ноччу на паўднёвым усходзе магчымы кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0…+7°С, пры праясненнях да -2°С, максімальная днём +12…19°С.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5013

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

Былую рэзідэнцыю Гітлера «Арлінае гняздо» адновяць пасля пажару

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць