Грамадства1010

«Паток пацыентаў прыкметна пачаў расці пасля Вялікадня. Роўна на пяты дзень». Доктарка — пра працу ў пандэмію

Фота Надзеі Бужан

Доктарка прыёмнага аддзялення 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска ў сваім twitter перыядычна робіць карысныя допісы пра працу падчас пандэміі. Яна распавяла, што колькасць пацыентаў прыкметна вырасла пасля Вялікадня, паведамляе Tut.by.

Учора ў twitter доктара з'явілася публікацыя пра тое, што вырашаць, каму з пацыентаў больш патрэбна кісларод, — цяжка. Мы вырашылі высветліць, што медык мела на ўвазе.

Доктар патлумачыла, што пакуль сітуацыя не крытычная, медыкі спраўляюцца з патокам пацыентаў, які прыкметна вырас пасля Вялікадня. Але што будзе далей — невядома. Кісларод (а не ШВЛ) — гэта мера, пры якой дапамагаюць насыціць кроў кіслародам праз трубачкі. Аднак яго трэба падключыць да штэкераў у палатах. І калі бальніца першапачаткова была шматпрофільнай, а толькі ва ўмовах пандэміі стала інфекцыйнай, гэтыя штэкеры ёсць не ў кожнай палаце.

— Падчас змены мне трэба было пераводзіць пацыентаў, у якіх стан горшы, менавіта ў тыя палаты, дзе ёсць магчымасць падключыць кісларод. А тых, каму ўжо лепш, — у іншыя палаты, без кіслароду. Кіслароду ў нас дастаткова, але падключыць яго можна не ў кожнай палаце, бо наша клініка першапачаткова не інфекцыйная, дзе б гэта было паўсюдна. Падключыць пацыента да кіслароду можна толькі ў пэўных аддзяленнях, і туды мы і стараемся класці больш цяжкіх пацыентаў. Пацыента на кісларод мы кладзём як мінімум на дзень, каб аднавіць узровень кіслароду ў крыві, але ў цэлым каб стан стабілізаваўся, трэба некалькі дзён, — кажа Дар'я Чэхава, тэрапеўт прыёмнага аддзялення 10-й гарадской клінічнай бальніцы. — Учора за суткі шпіталізавалі каля 100 чалавек, але ў нас вольныя месцы ёсць, бо бальніца разлічана на вялікую колькасць пацыентаў і стацыянар у цэлым лічыцца вялікім.

Паток пацыентаў прыкметна пачаў расці пасля Вялікадня, пры гэтым шматлікія пацыенты адзначалі, што захварэлі выразна 24 красавіка (праваслаўны Вялікдзень быў 19 красавіка) — гэта якраз сярэдні па працягласці інкубацыйны перыяд.

Нагадаем, раней паведамлялася, што сімптомы каранавіруса, як правіла, пачынаюць праяўляцца на 5-7 суткі пасля заражэння.

Каментары10

Цяпер чытаюць

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр1

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў перайменаваць возера Антарыа4

Выйшаў з гатэля і знік. У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць беларуса3

Былая жонка Паўла Харланчука прызналася, што ў яе ўнутры «ўсё яшчэ пустата»18

НАСА заплаціла стартапу $30 мільёнаў, каб уратаваць тэлескоп Swift. Цяпер апарат, які дваццаць гадоў назіраў за гібеллю зорак, сам згарыць у атмасферы1

«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай14

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр1

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць