Усяго патроху

У нядзелю будзе да +20

Ды без істотных ападкаў. Прагноз надвор’я ў Беларусі на 4—6 красавіка.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 4 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

Па Віцебскай і Магілёўскай абласцях месцамі невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер паўночна‑заходні, паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, днём плюс 6—11 градусаў, па паўднёвым захадзе да плюс 16 градусаў.

У Мінску 4 красавіка воблачна з праясненнямі, без істотны ападкаў. Вецер паўночна‑заходні, паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3 градусаў, днём плюс 9—11 градусаў.

5 красавіка па Беларусі пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём у Гродзенскай вобласці месцамі кароткачасовы дождж. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 5 градусаў, днём плюс 9—16 градусаў, па паўднёвым захадзе да плюс 18 градусаў,

у Брэсцкай вобласці месцамі да плюс 20 градусаў.

6 красавіка будзе воблачна з праясненнямі, у асобных раёнах кароткачасовы дождж. Вецер заходні, паўночна‑заходні 5—10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—9 градусаў, днём плюс 8—15 градусаў, па поўдні да плюс 18 градусаў.

У Мінску 5 красавіка пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да плюс 2 градусаў,

днём плюс 13—15 градусаў.

БелаПАН

Каментары

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць