Культура55

Таямнічыя п’есы падпольных тэатраў

На падмостках аднаго з прыватных дамоў Мінску «Свабодны тэатр» падводзіў вынікі 4-га конкурсу драматургаў. Закрывала трохдзённае тэатральнае падполле п’еса «Беларусь».

На падмостках аднаго з прыватных дамоў Мінску, як і летась, былі паказаныя спектаклі — апальны «Свабодны тэатр» падводзіў вынікі 4-га міжнароднага конкурсу драматургаў. Закрывала трохдзённае тэатральнае падполле белмоўная п’еса «Беларусь» ананімнага аўтара.

Гісторыя падачы п’есы «Беларусь» на конкурс драматургаў сама магла стаць сюжэтам для дэтэктыўнай пастаноўкі. Цягам году мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін атрымаў на конкурс 290 твораў з 15 краін свету. І сярод іх была п’еса «Беларусь». Халезін кажа, што яе даслаў невядомы блогер. Блогер дадаў, што яе напісаў ангелец, які ў свой час папрасіў перакласці твор на беларускую, а потым спаліць арыгінал. Што ананімны перакладчык і зрабіў. Аднак назваць імя перакладчыка або імя ангельскага аўтара невядомы блогер адмовіўся. Але ж на гэтым усё не закончылася. Як высветлілася, п'еса "Беларусь" за аўтарствам Марка Ледэтэда ў перакладзе Іллі Сіна была надрукаваная ў часопісе "Дзеяслоў". У прадмове да публікацыі перакладчык піша, што аўтар п'есы Марк Ледэтэд, "прыязны высокі мужчына пад сорак, зьнешне зусім не адрозны ад якога-небудзь клерка альбо праграміста", пазнаёміўся з мэтрам беларускай незалежнай музыкі Уладыславам Бубнам у Будапешце і паказаў яму сваю п'есу "Беларусь". Ангельца пераканалі перакласці п'есу на беларускую мову. Пасля супрацы з перакладнікам, Іллём Сінам, ангелец напісаў па электроннай пошце, што п’еса яму апрыкла і папрасіў Сіна знішчыць англамоўны арыгінал. Беларускі перакладчык зрабіў як загадаў Марк. Калі па некаторым часе Сін паспрабаваў звязацца з Маркам Ледэтэдам, высветлілася, што персанальная старонка ангельца знікла з Сеціва.

Сюжэт самой п’есы: (Не)далёкая будучыня. Двое турыстаў-іншаземцаў, мужчына і жанчына, жыва абмяркоўваюць сваё падарожжа у Беларусь. У краіне стабільны апакаліпсіс. У Беларусі завяліся сланы і міфічныя пачвары з крыламі і львінымі галовамі, які стаяць на службе ў беларускіх памежных войскаў. Краіну пастаянна абстрэльвае замежная авіяцыя, але тыя налёты ператварылася для мясцовых у звыклую рэч. Наагул, шмат чаго ўзвычаенага: прылюдныя расстрэлы паўстанцаў, гвалтаванне жанчынаў. Але менавіта гэта і вабіць турыстаў-фрыкаў: яны захапляюцца Беларуссю, дзе так лёгка можна ўбачыць панадныя для іх карціны смерці і здзекаў. Паралельна падарожнікі абмяркоўваюць свае ўласныя праблемы і прыватнае жыццё ў Лондане.

Нягледзячы на фантастычнасць сюжэту, п’еса поўніцца пазнавальнымі беларускімі рэаліямі, якія толькі ўзмацняюць эфект уздзеяння.

«Вы ж ведаеце які ў нас брак белмоўных п’есаў, — кажа Халезін. — Асабліва на сучасную тэматыку, асабліва якасных. А «Беларусь» чытаецца, а галаўней глядзіцца, на адным дыху. Вельмі адмысловая п’еса».

Пасля паказу спектакляў «Свабодны тэатр» узнагародзіў пераможцаў 4-га міжнароднага конкурсу драматургаў. Уручаў гран-пры амбасадар Вялікабрытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс. Вялікі прыз паедзе ў Харкаў да Ўладзіміра Самойленкі за п’есу «Паўночнае ззянне». Другой прэміяй узнагародзілі амерыканца Крыстафера Чэна за п’есу «Ва ўладзе лічбаў».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць