Гэты навучальны год заканчваецца, але не за гарамі новы. Таму раім скарыстацца спецыяльнай прапановай да дня абароны дзяцей і абсталяваць зручнае працоўнае месца для вашага дзіцяці. Акцыі на камплекты дзіцячай мэблі ў ergosmart.by працягнуцца да 3 чэрвеня. Парты і крэслы можна набыць са зніжкай да 36%.
Перавага гэтай мэблі ў тым, што яна сканструяваная з клопатам пра здароўе і правільную асанку. Мэбля рухомая, можна мяняць вышыню і сталоў, і крэслаў, падбіраючы найбольш камфортны ўзровень. Дзякуючы гэтаму адным сталом можа карыстацца і дзіця, і падлетак, і дарослы любога росту.
Немагчыма, каб усе насілі абутак 40 памеру. З мэбляй гэтаксама, у яе ёсць свой памер.
Некалькі месяцаў мы жывём ва ўмовах пандэміі каранавіруснай інфекцыі і ўжо сутыкнуліся з гэтай праблемай. Многія дзеці, якія наведвалі школу і хадзілі ў прадлёнку, проста не мелі дома пастаяннага месца для навучання і творчасці. Цяпер, калі з дома працуюць бацькі, калі з дома вучацца школьнікі і студэнты, аднаго стала на сям'ю стала мала. І гэта праблема.
Крамы «Мэбля, якая расце» («Растущая мебель») прапануюць эрганамічныя сталы пад любы гаманец, любую плошчу кватэры і любыя патрэбы. Плюс — майскія зніжкі, якія зэканомяць вам сродкі.
Як працуе зніжка: многія сталы зараз на акцыі. Але вы можаце атрымаць дадатковую зніжку 10% на ўсе дзіцячыя тавары брэндаў moll, Comf-Pro і «Мэбля, якая расце». Скідкі падсумоўваюцца і даходзяць да 36%. Пры замове мэблі праз сайт ergosmart.by абавязкова пазначце ў каментары да замовы промакод «зніжка 10%». Дастаўка па Беларусі бясплатная.
Давайце зірнём, якія варыянты прапануе ergosmart.by.
Камплекты ад «Мэблі, якая расце»
Для малых, што ходзяць у садок, для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў найлепш падыдуць парты і крэслы ад «Мэблі, якая расце». Камплекты ёсць у трох колерах: шэрым, блакітным і ружовым. Мэбля мабільная, яе лёгка перамяшчаць.
Крэсла ў камплекце New Elfin B201S можна рэгуляваць не толькі па вышыні, але і па глыбіні. Гэта значыць, што ў часе працы за сталом крэсла будзе падтрымліваць спіну дзіцяці ў правільным становішчы.
У гэтым камплекце стальніца цэльная, пры нахіле яна рухаецца ўся. А вось у камплекце New Smart C304S стальніца падзеленая на дзве часткі: рухомую і фіксаваную, дзе можна змясціць лямпу і падстаўку для кніг.
Альтэрнатыва такім камплектам — невялікія і даступныя па кошце парты Picasso E201 і Study Desk E202S, апошняя ідзе з паліцай.
Парты Smart — хіты
Суперпапулярныя два сталы-блізнюкі, якія адрозніваюцца толькі памерам стальніцы. Абірайце ў залежнасці ад таго, наколькі вялікі ваш пакой альбо наколькі вялікая вам патрэбная працоўная зона.
Глядзець усе парты брэнда «Мэбля, якая расце»
Стылёвыя парты ад Comf-Pro
Калі здаровы лад жыцця для вас мае асаблівае значэнне, калі вы абіраеце няспынны рух, то вам спадабаецца парта Comf-Pro M7 Bianco, якая дазваляе працаваць і седзячы, і стоячы. Да таго ж, стылёвая.
Альбо вось такі варыянт.
Ці з каляровым дэкорам.
У гэтага брэнда, дарэчы, шмат мадэляў з вялікімі стальніцамі. Калі вам трэба менавіта такі варыянт, то брэнд Comf-Pro прапануе парты як шырынёй 140 см, так і 180 см — падыходзіць адразу для дваіх дзяцей.
Глядзець усе парты Comf-Pro
Дызайнерскія парты ад moll
Флагман і сусветны лідар, які першым прыйшоў на наш рынак, — нямецкая кампанія moll. Заканадаўца моды ў свеце мэблі з шэрагам патэнтаў. Брэнд выпускае як мэблю сегменту прэміум, так і больш простыя мадэлі. Адметнасць усіх парт у тым, што гэта ўжо не парта, а парта-стол, якая мае бакавіны і глядзіцца дорага.
Да кожнай мадэлі ідзе:
- падстаўка для кніг,
- кручок для партфеля,
- колцы для лёгкага перамяшчэння,
- 7 элементаў зменнага дэкору, мяняй хоць кожны дзень.
Базавая мадэль серыі — парта moll Joker, намінаваная на прэстыжную прэмію German Design Award у сферы дызайну.
Парты moll — гэта канструктар Lego, які дазваляе збіраць сабе ўнікальную парту, абіраючы ў тым ліку і сістэму пад'ёму. Вы самі вырашаеце, што вам зручней: пакрокава ўздымаць парту, рэгулюючы вышыню, абраўшы сістэму Classic, альбо з дапамогай здымнага кола JoJo. Ці ўвогуле праз імгненную рэгуліроўку вышыні Express.
Мадэлі moll Winner альбо moll Winner Split дазваляюць вам выбіраць. Цэльная стальніца альбо раздзельная, з шуфлядай на ўсю шырыню стала альбо без яе (а можна ўвогуле дакупіць пасля). Можна і ўвогуле стварыць цэлую рабочую станцыю, дакупіўшы бакавыя часткі, напрыклад, для прынтара, заднія паліцы ды іншыя дадатковыя рэчы.
А пра дызайнерскую мадэль moll Champion Form і ўвогуле няма чаго казаць — назва кажа сама за сябе. Тут можна мяняць бакавіны: можаце абраць каляровыя, а можаце натуральнае дрэва. Парта настолькі прыгожая, што яе не хочацца ставіць да сцяны.
Дарэчы, у стала ёсць спецыяльны задні кораб для дратоў. Ён закрываецца і выглядае мадэрнова.
Адным словам, гэтая парта разбурае стэрэатыпы. Пачытайце падрабязней пра гэта тут.
Глядзець усе парты moll
Парта-стол — гэта важная рэч. Але не менш важная рэч і крэсла. Зірніце, якія ёсць прапановы.
Замовіць прадукцыю па выгадных цэнах можна праз сайт ergosmart.by. Проста націсніце ў прайс-лісце кнопкі «купіць» і «аформіць». Дастаўка па Беларусі бясплатная. Пры гэтым у каментары да замовы абавязкова пазначце промакод «зніжка 10%».
- Крама «Мэбля, якая расце» («Растущая мебель») у Мінску на Пятра Мсціслаўца, 20 («Маяк Мінска», метро «Усход», за ГЦ «Дана Мол»): +375 44 778 38 08 (A1), +375 29 778 38 08 (МТС)
- Крама «Мэбля, якая расце» ў Мінску на Прытыцкага, 29, ГЦ «Цівалі» (3 паверх): +375 44 744 60 13, (A1) +375 33 690 60 13 (МТС)
Азнаёміцца з прадукцыяй, атрымаць кансультацыю, паглядзець відэа і пакінуць сваю замову можна праз афіцыйную старонку ў інстаграме @ergosmart.by і афіцыйны ютуб-канал. Для падпісантаў — бонусы.
Каментары