Іван Эйсмант: Ва ўнутраныя справы Беларусі ўмяшалася іншая дзяржава

Вядучы «Прамога эфіру» і старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант выказаў здагадку, што за «справай Белгазпрамбанка» стаіць «нешта большае, чым проста фінансавыя справы Бабарыкі і яго калег». Аб гэтым ён заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», піша Tut.by.
Распавядаючы падрабязнасці крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніцтва «Белгазпрамбанка», які да нядаўняга часу ўзначальваў прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка, Іван Эйсмант не выключыў замежнага ўмяшання ў беларускія справы.
— Цалкам можна дазволіць сабе зрабіць выснову аб тым, што за ўсёй гэтай гісторыяй стаіць нешта большае, чым проста фінансавыя справы Бабарыкі і яго калег. Па той інфармацыі, што ў нас ёсць, назіраюцца спробы сляды замесці, што, напэўна, лагічна. Відавочна, што справа ідзе да абнародавання куды больш сур'ёзных фактаў па куды больш сур'ёзных катэгорыях. Напрыклад, па факце ўмяшання замежнай дзяржавы ў беларускія ўнутраныя справы, — заявіў Эйсмант.
Пра якую менавіта замежную дзяржаву ідзе гаворка, ён не сказаў.
Каментары